Штогод, напярэдадні галоўнага свята земляробаў і жывёлаводаў, на сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна вызначаюць лепшых працаўнікоў. Важнымі крытэрыямі ацэнкі работнікаў з’яўляюцца колькасныя паказчыкі. Аднак, і дысцыплінаванасць, стабільнасць выканання даведзеных кіраўніцтвам заданняў маюць значэнне.

 

На ААТ «Смалявіцкі райаграсервіс” перадавікоў пастараюцца ўзнагародзіць як мае быць.

 

 

 

 

Штогод, напярэдадні галоўнага свята земляробаў і жывёлаводаў, на сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна вызначаюць лепшых працаўнікоў. Важнымі крытэрыямі ацэнкі работнікаў з’яўляюцца колькасныя паказчыкі. Аднак, і дысцыплінаванасць, стабільнасць выканання даведзеных кіраўніцтвам заданняў маюць значэнне.

На ААТ «Смалявіцкі райаграсервіс” перадавікоў пастараюцца ўзнагародзіць як мае быць. З поўным правам могуць ганарыцца сабой камбайнеры А.С.Саввін, М.У.Завадскі, вадзіцель Г.В.Баравік, механізатары А.М.Шымановіч, Ю.В.Касцюкевіч,  даярка С.С.Зюзько, жывёлавод А.В.Шабан і іншыя. Іх паказчыкі ўражваюць. Так, А.С.Саввін улетку на камбайне «Lexion” намалаціў 2160 тон зерня, Ю.В.Касцюкевіч на «Ягуары” нарыхтаваў 10870 зялёнай масы на корм. Дзевяць даярак прадпрыемства па выніках студзеня — кастрычніка пераступілі пяцітысячную мяжу па надоях малака, а на МТФ «Каменка” мелі 5604 кілаграмы малака ад фуражнай каровы.

Аляксандр Мікалаевіч Шымановіч (на здымку) працуе на прадпрыемстве толькі год. Аднак ужо паспеў выйсці ў перадавікі.На трактары «Рэно”, агрэгаціраваным сеялкай «Амазон”, без малога васемсот гектараў азімых пасеяў ён за гэты сезон. Добры вынік!

— Рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек — дзе лепш, — кажа Аляксандр Мікалаевіч, — у райаграсервісе прываблівае тое, што ёсць магчымасць працаваць і зарабляць, атрымаць жыллё.

Тысячы таленавітых кіраўнікоў, выдатных спецыялістаў, механізатараў, жывёлаводаў, паляводаў, фермераў, іншых работнікаў аграрнага сектара будуць адзначаць сваё свята. У скарбонцы дасягненняў беларускіх аграрыяў ёсць і часцінка працы ААТ «Смалявіцкі райаграсервіс”.

Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.