Вераснёўскім ранкам, у мінулую суботу, ледзь не ўвесь  наш  горад сабраўся на цэнтральнай плошчы. І нагода для гэтага выдатная:   смалевічане адзначалі  565-годдзе Смалявічаў і святкавалі “Дажынкі-2013”. Горад –   памаладзелы ў святочным убранні. І жыхары ў добрым настроі, прыемна, што нашы хлебаробы з важкімі здабыткамі  ў працы прыйшлі да свята.

Вераснёўскім ранкам, у мінулую суботу, ледзь не ўвесь  наш  горад сабраўся на цэнтральнай плошчы. І нагода для гэтага выдатная:   смалевічане адзначалі  565-годдзе Смалявічаў і святкавалі “Дажынкі-2013”. Горад –   памаладзелы ў святочным убранні. І жыхары ў добрым настроі, прыемна, што нашы хлебаробы з важкімі здабыткамі  ў працы прыйшлі да свята.

 Крыху азмрочвала свята халоднае надвор’е, і ўрачыстую частку давялося правесці ў гарадскім Доме культуры.А пачалося  свята з велічнай песні пра родны край, з якой выступіў госць свята —  Беларускі дзяржаўны хор імя Цітовіча. Яго змянілі знакамітыя  “Гуды” – капэла беларускіх народных духавых інструментаў, якая абвясціла аб пачатку ўрачыстасцей. І першым да ўсіх прысутных звярнуўся  тэатральны Князь Астрожскі,  гетман Вялікага княства Літоўскага, адзін з уладальнікаў старажытных Смалявічаў,   з наказам “каб люд смалявіцкі працягваў  добрыя традыцыі і працай услаўляў свой край”.

Артысты, сярод якіх была і народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, у тэатралізаваных дзеях узнавілі адметныя старонкі гісторыі Смалявіччыны: вось у Верхань прыязджае малады настаўнік Лабановіч  (па матывах твора Якуба Коласа),  вось ваенныя карціны, вось вяртаюцца з  фронту пераможцы… І ўсе гэтыя падзеі суправаджаюцца  песнямі ў цудоўным выкананні  хору імя Цітовіча.

Падзяліць радасць святочных урачыстасцей прыехалі да нас шматлікія госці з гарадоў-пабрацімаў, з Кагальніцкага раёна Растоўскай вобласці, з Беларэчанска Краснадарскага краю, з якімі  наш раён актыўна наладжвае братэрскія сувязі і супрацоўніцтва ў эканоміцы і культуры, маладзёжным руху. У складзе дэлегацый – прадстаўнікі адміністрацыі гарадоў-пабрацімаў, творчыя калектывы. Шчырымі словамі, святочнымі песнямі віталі яны наш горад-юбіляр і ўсіх смалевічан. Прыехалі  таксама  госці з Мыцішчаў Расійскай Федэрацыі, з Жодзіна і Лагойска, а таксама дэпутаты беларускага Парламента Яўген Карашкоў і Ілья Мурашка, першы намеснік  старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Мінскага аблвыканкама Юрый Мікалаевіч Гарноў, начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама Руслан Іванавіч Трухан.

Наступная старонка ўрачыстасцей – свята Ураджаю. Яно прыходзіць да нас, калі пакідае поле апошні камбайн, калі машыны перавязуць у засекі сабранае збожжа, і з палёгкай уздыхнуць хлебаробы – будзем з хлебам! Дзяўчаты ў нацыянальным убранні пачціва паднеслі  духмяны каравай   першаму намесніку старшыні  райвыканкама, начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання  Вячаславу Мікалаевічу Лапатку,  які цёпла павіншаваў усіх прысутных са знамянальнымі падзеямі, адзначыў, што  смалевічане прыйшлі да свята з добрымі здабыткамі, зладжана і прадукцыйна працуюць у раёне прамысловасць, сельская гаспадарка, арганізацыі сацыяльнай сферы. І ў такой атмасферы і святкаваць прыемна.

Вядучыя тым часам запрасілі на сцэну галоўных арганізатараў вытворчых працэсаў па вырошчванні і ўборцы ўраджаю – кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Віталя Мікалаевіча Казлова (“Шыпяны-АСК”),  Ніну Вікенцьеўну Жалязнову (“Азярыцкі-Агра”),  Віталя Раманавіча Патыла (“Пятровічы”),  Міхаіла Пятровіча Кананенку («Смалявіцкі райаграсервіс”),   Андрэя Ігаравіча Хайбуліна (“Штотц Агра-Сервіс”),  Мікалая Васільевіча Казлова (СВК “Першамайскі”, філіял ААТ “БелАЗ”),  Анжаліку Пятроўну Гушчэня (“ЖодзінаАграПлемЭліта”),  Сяргея Генадзьевіча Рамчанку (“Смалявічы Бройлер”), Казіміра Эдмундавіча Сабалеўскага (“Смалявічы-Сузон”). Ім таксама былі ўручаны караваі ўраджаю сёлетняга года – як вышэйшая ўзнагарода за вынікі жніва.

 Словы падзякі хлебаробам і тым, хто забяспечваў стваральную працу ўсіх удзельнікаў жніва, выказаў у сваім выступленні   Юрый Мікалаевіч Гарноў і ўручыў  Ганаровыя граматы   аблвыканкама групе лепшых прадстаўнікоў гаспадарак раёна, перадавікам жніва-2013.  У іх ліку —  дырэктар сельгаспрадпрыемства “Першамайскі” Мікалай Васільевіч Казлоў,  галоўны  інжынер гэтай гаспадаркі  Анатоль Пятровіч Бараніхін,  галоўны аграном РУСП “Шыпяны-АСК”  Генадзь Валер’евіч Шэршань,  галоўны энергетык прадпрыемства “Смалявічы-Сузон”  Сяргей Аляксандравіч Красноўскі,   а таксама галоўны заатэхнік  ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс”  Валянціна Аляксандраўна Лашук – за лепшыя вынікі ў галіне жывёлагадоўлі.

 Затым на сцэну  зноў выйшаў В.М.Лапатка, каб  уручыць узнагароду пераможцу раённага спаборніцтва сярод сельгаспрадпрыемстваў і іншых прадпрыемстваў, занятых на жніве-2013,  РУСП “Шыпяны-АСК», якую прыняў яго кіраўнік  Віталь Мікалаевіч Казлоў.

Э.ПАТАПЧЫК.

НА ЗДЫМКУ:  караваі – кіраўнікам гаспадарак раёна. 

Фота А.ВАЛАДЗЬКО.

 

Подробную информацию читайте в номере 231 – 232  от 02.10.2013 г.