Першымі ў раёне завяршылі сяўбу зерневых земляробы філіялу “Эксперыментальная база “Жодзіна” РДУП “Зарэчча”. Гэтай вясной яны засеялі зерневымі і зернебабовымі (без кукурузы) 900 гектараў. За лічбамі — напружаная праца дзесяткаў людзей. А на “вастрыні”, на перадавой — механізатары, якія займаліся непасрэдна сяўбой.
Такіх сейбітаў на прадпрыемстве ў гэтым годзе было чацвёра. І кожны з іх старанна і адказна папрацаваў. Добрыя вынікі і ў Алега Кароткага, і ў Віталя Істоміна, і ў Дзмітрыя Бацяноўскага. Але найлепш спраўляўся Ігар Розум (на здымку), які засеяў 564 гектары.
І ў святочны дзень — 1 Мая — Ігар Розум будзе працаваць. Яго магутны “Fendt”, “запрэжаны” ў плугі, будзе рыхтаваць глебу пад пасеў іншых культур.
Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.
Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.