На мінулым тыдні Смалявіцкі раён на свяце «Дажынкі-2014” віншаваў сваіх хлебаробаў.

Гэта дзякуючы іх самаадданай працы Смалявіччына ўнесла свой значны
ўклад у агульны каравай дзяржавы.

На раённым свяце былі названы імёны пераможцаў пад час уборачнай
кампаніі. Так, сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна лідэрам прызнана
РСДУП «Шыпяны-АСК”. Другое і трэцяе месцы – у гаспадарак СПК «Першамайскі” і «Смалявічы Бройлер” адпаведна.

 

 

 

На мінулым тыдні Смалявіцкі раён на свяце «Дажынкі-2014” віншаваў сваіх хлебаробаў.

Гэта дзякуючы іх самаадданай працы Смалявіччына ўнесла свой значны ўклад у агульны каравай дзяржавы.

На раённым свяце былі названы імёны пераможцаў пад час уборачнай кампаніі. Так, сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна лідэрам прызнана РСДУП «Шыпяны-АСК”. Другое і трэцяе месцы – у гаспадарак СПК «Першамайскі” і «Смалявічы Бройлер” адпаведна.

Самыя цёплыя словы віншаванняў гучалі ў святочны дзень у адрас пераможцаў-камбайнераў, кіроўцаў транспартных сродкаў, аператараў па дапрацоўцы і сушцы зерня на сушыльных агрэгатах.

Ганаровыя граматы Мінскага абласнога і Смалявіцкага раённага выканаўчых камітэтаў, райкома прафсаюза работнікаў АПК былі ўручаны пераможцам жніва і тым, хто дапамагаў убраць хлеб, частаваў смачным абедам, працаваў у дыспетчарскіх пунктах, займаўся аховай працы і інфармаваннем.

Шчыра віншуючы хлебаробаў са святам, старшыня Смалявіцкага раёна Міхаіл Гаўрылавіч Загорцаў адзначыў, што ўсё на свеце пачынаецца з зямлі. А для жыхароў Смалявіцкага раёна праца на зямлі з’яўляецца пачэснай і ганаровай. І з гэтымі словамі нельга не пагадзіцца.

М.МЕРКУЛЬ.

НА ФОТА: на свяце «Дажынкі-2014”.

Фота А.ВАЛАДЗЬКО.

Информацию читайте в номере 237 – 238 от 01.10.2014 г.