Напачатку мая вялікім гала-канцэртам і ўручэннем ўзнагарод пераможцам у Беларускай дзяржаўнай філармоніі завяршыўся найбуйнейшы ў нашай краіне конкурс маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”, туры якога праводзіліся з лістапада мінулага года па красавік бягучага. У дванаццаці намінацыях, сярод якіх былі такія, як “Фатаграфія”, “Скульптура”, “Дызайн”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Народныя спевы”, “Эстрадныя спевы”, “Сучасны танец” і нават “Сацыяльная рэклама” і “Размоўны жанр” спаборнічалі самыя лепшыя прадстаўнікі творчай моладзі нашай краіны. Падчас урачыстай цырымоніі дыплом лаурэата ІІ ступені ў намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” атрымаў і шаснаццацігадовы смалевічанін, навучэнец гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.Ахрэмчыка Дзяніс Іваноў (на здымку).

Упершыню ў нашай краіне адбыўся творчы конкурс такога маштабу. Удзел у ім маглі прыняць школьнікі, навучэнцы сярэдне-спецыяльных творчых устаноў краіны, студэнты ВНУ і нават выкладчыкі мастацкіх дысцыплін ва ўзросце ад шаснаццаці да трыццаці аднаго года. То бок кола удзельнікаў, іх колькасць, і, суадносна, іх узровень былі вельмі вялікімі. Відавочна, што і канкурэнцыя — таксама. Так, у другім, адборачным этапе конкурсу спаборнічалі 1294 удзельнікі, з якіх — каля сотні калектываў. Да трэцяга, рэспубліканскага, “дайшлі” шэсцьсот канкурсантаў. Лаўрэатамі з гэтых шасцісот сталі толькі шэсцьдзесят сем чалавек — лепшых у сваіх намінацыях з усёй рэспублікі. І сярод іх — наш зямляк Дзяніс Іваноў, былы навучэнец мастацкага класа Смалявіцкай ДШМ.
Паступова крочыў юны мастак са Смалявічаў па “прыступках”-адборачных турах, якія вялі да рэспубліканскага ўзроўню і ганаровага другога месца. Сапраўдны талент жывапісца дапамог іх пераадолець. На рэспубліканскім туры, які доўжыўся тры дні, хлопец, разам яшчэ з дваццацю дзевяццю саіскальнікамі дыплома лаўрэата ў намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” маляваў зададзеныя нацюрморт, малюнак з натуры, а таксама вольную кампазіцыю на тэму “Мая Радзіма Беларусь”. Смалевічанін абраў для сябе матыў Ефрасінні Полацкай і Свята-Ефрасіньеўскай царквы ў Полацку. Журы на чале з загадчыкам кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, прафесарам Уладзімірам Зінкевічам далі майстэрству смалевічаніна годную адзнаку.
Падчас падвядзення вынікаў конкурсу было адзначана, што на небасхіле Беларусі запалілася не адна зорка, а цэлае сузор’е тых, каму наканавана ў бліжэйшай будучыні стаць гонарам айчыннага мастацтва. Як добра, што адзінай зорачкай у гэтым сузор’і з’яўляецца наш зямляк!
Л.ПРАКАПЕНЯ.
Фота аўтара.