— Каго з вашых механізатараў, занятых на касьбе,  можам ушанаваць, змясціць партрэт на першай паласе “раёнкі”? — пытаюся па тэлефоне ў галоўнага агранома вытворчага аддзяленя “Рассвет” ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” Аляксандра Аляксандравіча Іванова.

— Каго з вашых механізатараў, занятых на касьбе,  можам ушанаваць, змясціць партрэт на першай паласе “раёнкі”? — пытаюся па тэлефоне ў галоўнага агранома вытворчага аддзяленя “Рассвет” ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” Аляксандра Аляксандравіча Іванова.

— Ёсць такі. Сяргей Іванавіч Пятрушка. Я зараз якраз для яго КЗРа на складзе запчасткі атрымоўваю, трэба тэрмінова падвезці. Так што, чакаю вас, але не больш пятнаццаці хвілін. Тэхніка прастойвае.

Імчым у Дзінараўку. Тут прыпыніўся камбайн нашага героя. А вось і ён сам. Бачна, як нецярпліва чакае, пакуль падвязуць запчасткі, каб зноў прыняцца за работу.

— Сур’ёзная паломка? — пытаюся.

— Ды не, нажы “пабіла”. Трыццаць – сорак хвілін, паставім новыя, вострыя — і за работу. Хутчэй нават і не паломка, а так, “расходнік” замяніць.

Сяргей Іванавіч Пятрушка ўжо дзесяць гадоў працуе ў гаспадарцы. За гэты тэрмін дасканала авалодаў, бадай, усімі механізатарскімі навыкамі. У залежнасці ад сезона вызначаецца і яго асноўны клопат — нарыхтоўка кармоў, малацьба, адвозка… На сёння мае лепшы ў аддзяленні вынік. Нарыхтаваў 1429 тон кармоў са 140 гектараў. Стараеца не адставаць ад Пятрушкі і Сяргей Валер’евіч Сакалоў, які таксама працуе на КЗР.

Стараннем і механізатараў, і спецыялістаў жывёла прадпрыемства напоўніцу забяспечваецца кармамі. Яшчэ і з суседзямі змогуць падзяліцца. Канечне, за асобную плату.

ТЫМ ЧАСАМ, У РАЁНЕ

Па інфармацыі, прадастаўленай упраўленнем сельскай гаспадаркі Смалявіцкага райвыканкома, па стану на 7 чэрвеня сельгаспрадпрыемствы раёна ўзялі першы ўкос з 5547 гектараў, што складае 65 працэнтаў ад задання. На ЗП “Штотц Агра-Сервіс” скошана 620 гектараў (253 працэнты да задання), ПСУП “Азярыцкі-Агра” — 1083 гектары (68 працэнтаў), АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ” — 695 гектараў (86 працэнтаў), ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — 993 гектары (58 працэнтаў), ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” — 411 гектараў (78 працэнтаў), РДУП “Шыпяны АСК” — 362 гектары (59 працэнтаў), РСУП “Пятровічы” — 318 гектараў (45 працэнтаў), РДУП “Зарэчча” — 495 гектараў (39 працэнтаў), філіял “Эксперыментальная база “Жодзіна” — 570 гектараў (57 працэнтаў).

 

Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

На здымку: С.І.Пятрушка.

Фота аўтара.