Мабыць, самым незвычайным і запамінальным момантам свята стала
«Кулінарнае шоу”, у якім прынялі ўдзел старшыня Смалявіцкага раённага
выканаўчага камітэта Міхаіл Гаўрылавіч Загорцаў і главы дэлегацый
гарадоў-пабрацімаў з Расійскай Федэрацыі і Польшчы. Кожнаму «кухару” трэба было
прыгатаваць гарачую страву сваёй
нацыянальнай кухні. Беларуская кухня была прадстаўлена смачнай і
духмянай верашчакай з мясам, грыбамі і мучной падкалоткай. Кожны мог не толькі
паспрабаваць, але, нават, і насыціцца разнастайнымі стравамі. Смак пацвярджаўся
тым, што ў адзін момант усе чатыры кацялкі хутка апусцелі. Далей усе ўдзельнікі
мерапрыемства накіраваліся ў святочную залу пасялковага Дома культуры, дзе
пачалася ўрачыстая частка.

 

 

 

Мабыць, самым незвычайным і запамінальным момантам свята стала «Кулінарнае шоу”, у якім прынялі ўдзел старшыня Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Гаўрылавіч Загорцаў і главы дэлегацый гарадоў-пабрацімаў з Расійскай Федэрацыі і Польшчы. Кожнаму «кухару” трэба было прыгатаваць гарачую страву сваёй нацыянальнай кухні. Беларуская кухня была прадстаўлена смачнай і духмянай верашчакай з мясам, грыбамі і мучной падкалоткай. Кожны мог не толькі паспрабаваць, але, нават, і насыціцца разнастайнымі стравамі. Смак пацвярджаўся тым, што ў адзін момант усе чатыры кацялкі хутка апусцелі. Далей усе ўдзельнікі мерапрыемства накіраваліся ў святочную залу пасялковага Дома культуры, дзе пачалася ўрачыстая частка.

На раённым свяце прысутнічалі ганаровыя госці: прадстаўнікі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, Мінаблвыканкама, адміністрацыі Фрунзенскага раёна горада Мінска, кіраўнікі прадпрыемстваў, удзельнікі дэлегацый Беларэчанскага раёна, горада Мыцішчы і станіцы Кагальніцкай Краснадарскага края Расійскай Федэрацыі, і дэлегацыя Вжэсінскага павета Рэспублікі Польша.

Ад працаўнікоў Смалявіччыны старшыні Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта Міхаілу Гаўрылавічу Загорцаву на свяце ўручылі першы каравай, спечаны са збожжа новага ўраджаю, як знак урадлівасці нашай зямлі і невычэрпнай любові да яе. Выступаючы перад удзельнікамі мерапрыемства, Міхаіл Гаўрылавіч падкрэсліў, што галоўнай традыцыяй свята «Дажынкі” было і застаецца ўшанаванне лепшых працаўнікоў вёскі, тых, хто вырасціў багаты ўраджай і ўклаў у яго ўсе свае сілы і старанні, унёс свой дастойны ўклад ва ўмацаванне харчовай бяспекі нашай краіны.

— Кожны год хлебаробы Смалявіччыны дабіваюцца важкіх намалотаў, — адзначыў старшыня, — а таму слова «перамога” як нельга дарэчы падыходзіць для ацэнкі той вялікай працы, якую прыклаў кожны ўдзельнік бітвы за хлеб. Хочацца выказаць словы падзякі не толькі механізатарскаму складу, але і спецыялістам, і кіраўнікам аддзяленняў. Я ўпэўнены ў тым, што такую перамогу і такі важкі вынік хлебаробы будуць атрымліваць і ў далейшым. А інакш і быць не павінна, бо жывуць і працуюць на Смалявіччыне людзі, якія ўкладваюць у агульную справу ўсю сваю душу, свае ўменне і старанне.

Далей свята прадоўжылася цырымоніяй узнагароджвання пераможцаў раённага спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2015 года. Ганаровымі граматамі і сертыфікатамі на грашовыя прэміі ўзнагароджаны ўсе сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна. Але сярод іх лепшымі сталі – філіял адкрытага акцыянернага таварыства «БелАЗ” кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ” сельскагаспадарчы вытворчы комплекс «Першамайскі” (кіраўнік Мікалай Васільевіч Казлоў), сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Азярыцкі-Агра” (кіраўнік Ніна Вікенцьеўна Жалязнова) і рэспубліканскае сельскагаспадарчае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Шыпяны-АСК” (кіраўнік Віталій Мікалаевіч Казлоў). За дасягненні найлепшых вынікаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур у 2015 годзе сярод калектываў уборачных агрэгатаў у складзе старэйшых камбайнераў, вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўлялі перавозку збожжа з поля на ток, а таксама працаўнікоў зернесушыльных комплексаў былі адзначаны наступныя пераможцы: старшы камбайнер ААТ «Смалявічы Бройлер” Аляксандр Уладзіміравіч Саратаў, старшы камбайнер ААТ «Смалявічы Бройлер” Сяргей Іванавіч Пятрушка, старшы камбайнер СУП «Азярыцкі-Агра” Уладзімір Анатольевіч Юшкевіч, старшы камбайнер ДП «ЖодзінаАграПлемЭліта” Радзівон Васільевіч Стасюк, старшы камбайнер РСДУП «Шыпяны-АСК” Уладзімір Мікалаевіч Квакуха, вадзіцель РСДУП «Шыпяны-АСК” Віктар Лявонавіч Вяргейчык, вадзіцель РСДУП «Шыпяны-АСК” Сяргей Юр’евіч Кудзінаў, вадзіцель ААТ «Смалявічы Бройлер” Дзмітрый Канстанцінавіч Шабуневіч, вадзіцель СУП «Азярыцкі-Агра” Уладзімір Паўлавіч Лагвіновіч, вадзіцель ААТ «Смалявічы Бройлер” Алег Пятровіч Цыбульскі, звяно СУП «Азярыцкі-Агра” у складзе Алега Сяргеевіча Тараненкі, Міхаіла Пятровіча Навіцкага, Фёдара Алегавіча Тараненкі, Анатолія Анатольевіча Алейніка, звяно УП «Смалявічы-Сузон” у складзе Паўла Пятровіча Кірыловіча, Арцёма Валер’евіча Чарамісава, Андрэя Сяргеевіча Лапцёнка, Ігара Дзмітрыевіча Васілёнка, а таксама звяно РДУП «Шыпяны-АСК” у складзе Сяргея Кірылавіча Мельніка, Аляксандра Кірылавіча Мельніка, Дзмітрыя Віктаравіча Кулыба, Арцёма Анатольевіча Шчурка, Міхаіла Генадзьевіча Ліпніцкага і Міхаіла Уладзіміравіча Сляпцова.

Менавіта ў іх адрас, а таксама ў адрас усіх хлебаробаў Смалявіччыны гучалі шчырыя словы падзякі за нялёгкую, але такую пачэсную сялянскую працу, за высокія дасягненні і намалоты, за тое, што яны кормяць хлебам увесь свет. Асабістая падзяка была выказана тым, хто працаваў у дыспетчарскіх пунктах, сталовых, забяспечваў падвоз харчавання, займаўся аховай працы і інфармаваннем. Граматамі раённага прафсаюзнага камітэта працаўнікоў АПК былі ўзнагароджаны: Валянціна Іванаўна Рудзік (СУП «Азярыцкі-Агра”), Наталля Іосіфаўна Вялічка (ААТ «Смалявічы Бройлер”), Любоў Леанідаўна Бабак (РСДУП «Шыпяны-АСК”), Пётр Фёдаравіч Ліпскі (ААТ «Смалявічы Бройлер”), Дзмітрый Аляксеевіч Аўцюхін (ДП «ЖодзінаАграПлемЭліта”), Аляксандр Уладзіміравіч Лашкевіч (УП «Смалявічы-Сузон”) і Ірына Яўгеньеўна Жук (РСУП «Пятровічы”). На мерапрыемстве была адзначана праца тых, кто забяспечваў пажарную бяспеку ў час жніва, а таксама дасягнуў поспехаў у ліквідацыі пажараў – працаўнікоў Смалявіцкага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

  

 

 

Музычныя віншаванні і бадзёры настрой гасцям і ўдзельнікам свята дарылі народны ансамбль песні «Пліса”, узорны танцавальны калектыў «Ніка” і танцавальны калектыў «Страла” Барсукоўскага сельскага Дома культуры, ансамбль песні «Беларускі гасцінец” і ансамбль песні і музыкі «Шчодрыца” з горада Мінска, трыа Зеленаборскага сельскага Дома культуры, ансамбль песні «Квецень” Акцябрскага сельскага Дома культуры, народны ансамбль песні «Смаляначка” гарадскога Дома культуры, народны ансабль песні «Ад шчырага сэрца” і аркестр народных інструментаў Смалявіцкай дзіцячай школы мастацтваў, а таксама салістка Ірына Велінцейчык. Традыцыйна прымаў удзел у святкаванні «Дажынак” і народны фальклорны калектыў «Жывіца” Барсукоўскага сельскага Дома культуры. А гаспадарамі свята стаў народны фальклорна-гульнёвы гурт «Маладзічкі” Дома культуры пасёлка Усяж.

У той святочны дзень на свяце-кірмашы «Дажынкі-2015» кожны з яго гасцей і ўдзельнікаў меў магчымасць атрымаць асалоду ад разнастайнасці выставы-дэгустацыі страў і прадукцыі сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці, ад прыгажосці і разнастайнасці прапанаваных вырабаў ручной работы і розных тавараў, прадстаўленых на пляцоўцы каля Дома культуры пасёлка , а таксама наведаць выставачныя кампазіцыі. Увагу ўдзельнікаў «Дажынак” прыцягвалі выстава сельскагаспадарчай тэхнікі і кірмаш-продаж тавараў сельскагаспадарчага спажывання і сельскагаспадарчай прадукцыі. Нязменную ўвагу на свяце прыцягвалі падворкі сельгаспрадпрыемстваў, якія дэманстравалі ўсё самае лепшае, чым можна было сустракаць дарагіх гасцей. Музыка і песні на сцэне «Дажынак-2015» у той дзень гучалі настолькі рытмічна і палымяна, што гледачам часам самім хацелася ўскочыць са сваіх месцаў і, падпяваючы артыстам, разам з імі пусціцца ў скокі. Скончылася свята вячэрняй канцэртнай праграмай і дыскатэкай.

Дажынкі — гэта свята працы, дзе аддаецца даніна павагі і ўдзячнасці ўсім працаўнікам сельскай нівы. І дзякуючы гэтаму, яны не застануцца ў цені. Гэта сапраўдныя героі нашых дзён: рэкардсмены хлебных ніў, адукаваныя спецыялісты, таленавітыя кіраўнікі. Праца на зямлі ва ўсе часы была святой справай. Апрацоўваць палі, вырошчваць хлеб — гэта тое, чым спакон веку займаліся нашы бацькі і дзяды. Мы ўсе ведаем, якой працай дастаецца хлеб, колькі сіл укладзена ў кожнае зярнятка нашага каравая. Дзякуй вам, дарагія хлебаробы, за кожны дзень вашай бітвы за ўраджай. Дзякуючы вам, простым працаўнікам, у мільёнаў беларускіх сем’яў на стале круглы год будзе хлеб. Нізкі вам паклон за гэта! Хвала і гонар хлебаробам Смалявіччыны!

 

Наталля ЧАСАВІЦІНА.

На здымках: святкаванне раённых «Дажынак-2015” у пасёлку Усяж.

Фота А.ВАЛАДЗЬКО.

 

Информацию читайте в номере 221 – 222 от 23.09.2015 г.