Добрай традыцыяй стала ў
Зялёным Бары адзначаць Сусветны дзень
аховы навакольнага асяроддзя адпаведнай акцыяй, якая мае назву «Прыбяры сваю
планету”.
Вось і ў гэтым годзе супрацоўнікі мясцовага Дома культуры сабралі
«пад свае сцягі” валанцёраў, у асноўным — дзяцей-гурткоўцаў, ды адправіліся ва
ўлюбёнае месца адпачынку зеленаборцаў —
бераг рэчкі Ровы ды яе заток. Даведаўшыся, у чым справа, да валанцёраў
далучыліся шматлікія адпачываючыя, якія бавілі час у альтанках на беразе.
Разам удалося даволі хутка прыбраць тэрыторыю. Але на гэтым праца не
скончылася. У маляўнічым месцы валанцёры
змайстравалі зручны стол з лавамі
(асабліва пастараліся Даніла Алейнік ды
Нікіта Хоміч), за якім тут жа і пачаставаліся
прыгатаванай на кастры гарбатай.
Добрай традыцыяй стала ў Зялёным Бары адзначаць Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя адпаведнай акцыяй, якая мае назву «Прыбяры сваю планету”.
Вось і ў гэтым годзе супрацоўнікі мясцовага Дома культуры сабралі «пад свае сцягі” валанцёраў, у асноўным — дзяцей-гурткоўцаў, ды адправіліся ва ўлюбёнае месца адпачынку зеленаборцаў — бераг рэчкі Ровы ды яе заток. Даведаўшыся, у чым справа, да валанцёраў далучыліся шматлікія адпачываючыя, якія бавілі час у альтанках на беразе. Разам удалося даволі хутка прыбраць тэрыторыю. Але на гэтым праца не скончылася. У маляўнічым месцы валанцёры змайстравалі зручны стол з лавамі (асабліва пастараліся Даніла Алейнік ды Нікіта Хоміч), за якім тут жа і пачаставаліся прыгатаванай на кастры гарбатай.
Па дарозе дадому валанцёры ўзялі абяцанне ад усіх адпачываючых на беразе, што тыя не пакінуць тут смецця, і наша наваколле будзе радаваць усіх, каго вабяць лес, рэчка, свежае паветра ды чароўная песня салаў’я.
В. ГУСЕЎ, дырэктар Зеленаборскага вясковага Дома культуры.
На здымку: стол з лавамі, змайстраваны валанцёрамі, і самі майстры.
Фота аўтара.
Информацию читайте в номере 133 – 136 от 13.06.2015 г.