Ёсць у Мінску адна ўнікальная бібліятэка. І хоць, здараецца, зрэдку
яе блытаюць з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, назву мае крыху іншую –
Прэзідэнцкая (да 1994 года – Урадавая) бібліятэка Рэспублікі Беларусь. Знаходзіцца яна на
плошчы Незалежнасці ў правым крыле Дома Урада. Разам з Нацыянальнай бібліятэкай
Беларусі і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Я. Коласа Нацыянальнай
Акадэміі навук Беларусі ўваходзіць у тройку самых буйных кніжніц нашай краіны.
Ёсць у Мінску адна ўнікальная бібліятэка. І хоць, здараецца, зрэдку
яе блытаюць з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, назву мае крыху іншую –
Прэзідэнцкая (да 1994 года – Урадавая) бібліятэка Рэспублікі Беларусь. Знаходзіцца яна на
плошчы Незалежнасці ў правым крыле Дома Урада. Разам з Нацыянальнай бібліятэкай
Беларусі і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Я. Коласа Нацыянальнай
Акадэміі навук Беларусі ўваходзіць у тройку самых буйных кніжніц нашай краіны.
Сёння гэта спецыялізаваны галіновы цэнтр бібліятэчна-інфармацыйнага
забеспячэння органаў улады і кіравання краіны, цэнтр навукова-дапаможнай
бібліяграфіі па дзяржаве, праву, міжгаліновай эканоміцы. Сярод яе прыярытэтных
абанентаў у Рэспубліцы Беларусь – Адміністрацыя Прэзідэнта, Палата
прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Савет Міністраў,
Канстытуцыйны і Вярхоўны Суды, мясцовыя Саветы дэпутатаў і іх выканкамы, а
таксама Выканаўчы сакратарыят СНД. Але інфармацыйныя рэсурсы адкрыты і для
шырокага кола карыстальнікаў. 10 снежня 2013 года бібліятэка адзначыла
80-годдзе свайго нараджэння.
Урадавая бібліятэка да вайны. Пабудавалі Дом Урада ў Мінску да 7
лістапада 1933 года. Сюды пачалі пераязджаць ЦВК, СНК, наркаматы – у кожнай з
гэтых устаноў былі свае бібліятэкі ці невялікія падборкі неабходнай прафесійнай
літаратуры. Тады вызначылі ў цокалі месца для аб’яднанай бібліятэкі.
Пасляваеннае аднаўленне
фонду. У гады вайны фонд быў амаль
цалкам страчаны, бо не эвакуіраваўся. Пасля вайны літаратура з беларускіх
бібліятэк была знойдзена на тэрыторыі Польшчы і Германіі. Наш зямляк, маршал
Канстанцін Ракасоўскі, дапамог вярнуць кнігі назад. І адзін ці два эшалоны кніг
прыбылі з Германіі. З гэтымі эшалонамі патрапіла і літаратура, якая была
вывезена гітлераўцамі з іншых краін Заходняй Еўропы.
Фонд рэдкіх выданняў бібліятэкі.
Права і дзяржаўнае будаўніцтва – асноўныя тэматычныя чыннікі ў
фарміраванні фонду аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай
бібліятэкі. Самае галоўнае ў гэтай
справе – каб кніжныя багацці не ляжалі мёртвым грузам, а былі патрэбныя і
дзяржаўнаму службоўцу ў дапамогу яго дзейнасці, і шырокаму колу чытачоў.
Фонд аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў бібліятэкі з’яўляецца
адным з самых унікальных і каштоўных у Беларусі. Налічвае ён звыш 70 тысяч
кніг, часопісаў, газет і іншых дакументаў, датаваных у храналагічным прамежку
ад XVI стагоддзя да нашага часу.
Рэдкая прававая кніга бібліятэкі. Наша самае старое выданне – гэта
даведнік для натарыуса на лацінскай мове «Іл Бірачына”, які выдадзены ў Венецыі
ў 1542 годзе. Ён утрымлівае амаль усе тыповыя ўзоры справаводства сярэднявечнай
юрыспрудэнцыі.
Сёння беларусы з гонарам сцвярджаюць, што Статут ВКЛ 1588 года ледзь
не самы дасканалы збор законаў на роднай мове нацыі ў храналагічным прамежку ад
кодэкса Юстыніяна шостага стагоддзя да Кодэкса Напалеона пачатку
дзевятнаццатага стагоддзя. А наша бібліятэка мае магчымасць і прадэманстраваць
у парыжскім выданні 1548 года гэты Кодэкс Юстыніяна, нормы якога
выкарыстоўваліся пры складанні нашага Статута ВКЛ.
Але асабліва мы ганарымся зборам канстытуцыйных дакументаў, якія
адлюстроўваюць станаўленне дзяржаўнасці і яе прававое забеспячэнне на землях
сучаснай Беларусі за больш чым тысячагадовую гісторыю.
Захоўваюцца ў Прэзідэнцкай бібліятэцы дакументы, арыгінальныя сваім
паліграфічным афармленнем. Гэта, найперш, канстытуцыі савецкага перыяду – як
Канстытуцыя 1927 года, калі ў Беларусі існавалі чатыры дзяржаўныя мовы:
беларуская, польская, руская і габрэйская.
Нацыянальная кніга. Дыяментамі нашага кнігазбору нацыянальнай кнігі
з’яўляюцца прыжыццёвыя выданні Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа,
Максіма Гарэцкага, у тым ліку чатыры асобнікі адзінага прыжыццёвага паэтычнага
зборніка Максіма Багдановіча «Вянок”, якому ў 2013 годзе спаўняецца 100 гадоў з
дня выхаду ў свет. Вось «Жалейка” – першы выдавецкі зборнік Янкі Купалы,
выдадзены ў пачатку 1908 года ў Санкт-Пецярбургу .Вось «Смык беларускі” –
зборнік вершаў Францішка Багушэвіча. Вось «Лучынка” – літаратурна-мастацкі і
навукова-папулярны часопіс краязнаўчага кірунку для беларускай моладзі. Выдаваўся
на беларускай мове ў Мінску ў 1914 годзе. Вось «Калоссе” – штоквартальны
літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаваўся ў 1935–1939 гадах у Вільні на
беларускай мове.
Стварэнне электроннай бібліятэкі. Алічбоўка і фарміраванне
электронных калекцый, уласнымі сіламі ці сумесна з іншымі арганізацыямі, –
адзін з найважнейшых напрамкаў дзейнасці нашай бібліятэкі. Як захаваць ці
зрабіць шырокадаступнымі старажытныя, рэдкія, кшталту Радзівілаўскіх ці
Тургенеўскіх, выданні ці каштоўныя афіцыйныя дакументы, якія адлюстроўваюць
палітыку дзяржавы незалежна ад часу? Найлепш зрабіць іх лічбавую копію,
размясціць на сайце ці выпусціць дыск.
Для віртуальнай рэканструкцыі калекцыі «Бібліятэкі Нясвіжскай
Ардынацыі Радзівілаў” у межах спецыяльнага праекта міжнароднай праграмы ЮНЕСКА
«Памяць свету” намі алічбавана звыш 120 поўных тэкстаў. Створана лічбавая
калекцыя «Друк Беларусi 1941–1945 гадоў”. Працягваецца праца над стварэннем
электроннага банка крыніц канстытуцыйнага права Х–ХХI стагоддзяў.
Краязнаўцы і краязнаўства. Без шчыльнага спалучэння працы з рэдкімі
выданнямі і працы беларусазнаўчай, краязнаўчай проста немагчыма арганічна
ўвязваць папулярызацыю культурна-духоўнай спадчыны і надзённыя задачы
дзяржаўнага будаўніцтва ў незалежнай і суверэннай Рэспубліцы Беларусь. Таму наша
бібліятэка мае багаты фонд па гэтай тэматыцы, якім можа карыстацца кожны дзяржаўны службоўца.
Мы запрашаем усіх жадаючых да нас на экскурсію. Дарэчы, стаць
чытачом нашай бібліятэкі можа любы поўналетні грамадзянін: патрэбныя толькі
пашпарт і фатаграфія.
Наш адрас і кантактныя тэлефоны: 220010, г. Мінск, Дом Урада, вул.
Савецкая, 11. Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь. Дырэктар – Квачан
Сяргей Іванавіч, тэл. – 222-65-68; загадчык аддзела старадрукаў і рэдкіх
выданняў – Герасімаў Валерый Мікалаевіч, тэл. – 222-45-20. Неабходную
інфармацыю можна таксама знайсці на сайце бібліятэкі – http://preslib.org.by.
Валерый ГЕРАСІМАЎ.
Подробную
информацию читайте в номере 293 – 296 от
14.12.2013 г.