Прыміце шчырыя віншаванні з Днем работнікаў культуры!
Гэтае свята – даніна глыбокай павагі і прызнання вашага неацанімага ўкладу ў развіццё культуры нашай вобласці і Радзімы, зберажэння і памнажэння гістарычнай самабытнасці.
Сёння Міншчына – прызнаны ўсімі культурны цэнтр з моцнымі традыцыямі, якія ідуць з глыбіні стагоддзяў, штогод мацнеюць і развіваюцца. Бібліятэкі, клубы, музеі і тэатры можна назваць сапраўднымі цэнтрамі духоўнай культуры нашага народа.
Вялікі дзякуй за творчасць, энтузіязм, шчырую адданасць прафесіі, за нястомнасць у рабоце, уменне падарыць людзям радасць. Няхай усё задуманае вамі заўсёды знаходзіць ўвасабленне ў рэальнасці. Моцнага вам здароўя, натхнення, невычэрпнай энергіі і новых дасягненняў!
Мінскі абласны выканаўчы камітэт
Мінскі абласны Савет дэпутатаў