Дарагія сельскія жанчыны!

15 кастрычніка  адзначаўся Сусветны дзень  сельскіх жанчын. Прыміце, калі ласка, ад пярвічнай арганізацыі асацыяцыі «Сяльчанка»  ПСУП “Азярыцкі-Агра” віншаванні з нагоды свята.

Менавіта вы, паважаныя сельскія жанчыны,  ёсць найвялікшы дар нашага народа. Настаўніца, прадавец, касір, даярка, бухгалтар, палявод, медсястра, тэхнічка, заатэхнік, цырульнік, лабарант, аграном, паштальён, сацыяльны работнік, няня ў дзіцячым садку, повар у калгаснай сталовай, кладаўшчыца ў халодным складзе, гароднінавод у парініках і яшчэ дзесяткі прафесій на сяле, якімі валодаеце вы, дарагія сяброўкі. Кожны дзень сотні людзей аддаюць пад вашу апеку лёс сваіх дзетак, здароўе сваіх блізкіх, поспех сваёй прафесіі, эканамічны стан сваіх устаноў, чысціню і парадак нашых двароў і вуліц, якасць і смак нашай ежы, можна сказаць, добры, або нядобры настрой многіх-многіх людзей. Мілыя, дарагія зямлячкі і асабліва вы, паважаныя жанчыны больш сталага ўзросту, якія зараз на заслужаным адпачынку, здароўя вам усім, дабрабыту вашым родным, спагадлівасці, добрага настрою, шчырых усмешак, ад якіх цяплее Сусвет.

З павагай старшыня пярвічнай арганізацыі асацыяцыі “Сяльчанка”  ПСУП“Азярыцкі-Агра”  Н.В.ЖАЛЯЗНОВА.

Информацию читайте в номере 241-244  от 20.09.2012 г.