........
— Па стану на ўчарашні вечар па вытворчым ўчастку №2 “Жажэлка” дзяржпрадпрыемства “ЖодзінаАграПлемЭліта” зжата каля трыццаці працэнтаў зерневых, — бойка “адрапартаваў” на запыт карэспандэнта Сяргей Іосіфавіч Юркевіч.
Сяргей Іосіфавіч — начальнік ўчастка, таму дасканала валодае лічбавымі паказчыкамі. Ён паведаміў, што на яго ўчастку першыя спробы вывесці камбайны на палеткі былі зроблены 18 ліпеня. Праўда, у той дзень за аб’ёмам не гналіся — абмалацілі толькі ўзмежкі, праверылі спраўнасць тэхнікі. За гэтыя дні на нівах участка зжата каля пяцідзесяці гектараў азімага рапсу, 125 гектараў азімай пшаніцы, 230 гектараў азімага трыцікале, 100 гектараў ячменю. Ураджайнасць зерневых пакуль што, у сярэднім, склала каля сарака чатырох цэнтнераў з гектара. Найбольш важкі колас наліўся ў азімага трыцікале “Міхась” — гатунку айчыннай селекцыі. Гэта культура на ўчастку “Жажэлка” ўрадзіла пад 47 цэнтнераў на круг.
У розныя дні на хлебныя нівы ўчастка выходзіла розная колькасць камбайнавых экіпажаў. Малацілі зерне тут тры “Доны”, КЗС-12 “Палессе”, “Лексіён-580”. Дарэчы, на “Лексіёне” і “Палессі” працуюць камбайнавыя экіпажы, якія ад пачатку жніва трывала замацаваліся ў лідэрах не толькі па ўчастку і гаспадарцы, але і ў раёне. На камбайне нямецкай вытворчасці працуюць Пётр Іванавіч Матвеенка і Дзмітрый Іванавіч Лапарэвіч. Па стану на 28 ліпеня яны зжалі 131 гектар зерневых і рапсу і намалацілі 437,29 тоны. На зернеўборачнай машыне беларускай вытворчасці шчыруюць Васілій Фёдаравіч Лойка і Алег Уладзіміравіч Фурсевіч. Яны ад пачатку жніва зжалі 170,9 гектара і намалацілі 565,03 тоны.
З перадавікамі Лойкам і Фурсевічам нам давялося знаёміцца не на хлебнай ніве, а на машынным двары ў Жажэлцы.
На здымку: В.Ф.Лойка, А.У.Фурсевіч.
Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.
Подробную информацию читайте в номере 172 – 175 от 30.07.2011 г.