Сельгаспрадпрыемствы раёна завяршаюць уборку саломы. У цэлым па раёну яе вывезена 94 працэнты. Усю салому (па стану на 26 верасня) ўжо прыбралі такія гаспадаркі, як ЗП “Штотц Агра-Сервіс”, АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ”, РДУП “Шыпяны-АСК” і ПСУП “Смалявічы-Сузон”. У ПСУП “Азярыцкі-Агра” прыбралі 99 працэнтаў, у ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” — 93 працэнты, у РСУП “Пятровічы” — 86 працэнтаў, у ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — 83 працэнты.
Паралельна ідзе ворыва пад азімую сяўбу і сяўба азімых на зерне і зялёны корм. У раёне, па стану на 26 верасня, ўжо ўзаралі 94 працэнты плошчаў, адведзеных на гэтыя мэты, засеялі 12918 гектараў, ці 90 працэнтаў ад запланаванага. Цалкам выканалі план па сяўбе ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс”, дзе засеялі азімымі культурамі 1045 гектараў, і ТАА “Верасень-Сервіс” (150 гектараў). ЗП “Штотц Агра-Сервіс” засеяла 1700 гектараў (96 працэнтаў), ПСУП “Азярыцкі-Агра” — 1850 гектараў (83 працэнты), АССП “Першамайскі” — 780 гектараў (96 працэнтаў), ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — 2064 гектары (76 працэнтаў), РДУП “Шыпяны-АСК” — 1050 гектараў (80 працэнтаў), РСУП “Пятровічы” — 753 гектары (35 працэнтаў), ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” — 1689 гектараў (77 працэнтаў), ПСУП “Смалявічы-Сузон” — 715 гектараў (49 працэнтаў).
Выдатны ўраджай бульбы атрымалі ў ПСУП “Азярыцкі-Агра”. Ураджайнасць гэтай культуры тут склалася на ўзроўні ў 308 цэнтнераў з гектара. Гаспадарка ўжо выбрала ўвесь "другі хлеб". Са 180 гектараў атрымалі 5537 тонн клубняў. У ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” пад бульбу было адведзена 150 гектараў. Выбралі 76 гектараў. Ураджайнасць — 306 цэнтнераў з гектара. У ТАА “Верасень-Сервіс” пакуль што выкапалі 46 з маючыхся 260 гектараў. Ураджайнасць тут — 280 цэнтнераў з гектара. У АССП “Першамайскі” было пасеяна адносна няшмат бульбы — 20 гектараў. Уборка гэтай культуры гаспадаркай завершана. Атрымана 364 тоны, ураджайнасць — 182 цэнтнеры з гектара. Свае 5 гектараў ужо выбралі і ў РСУП “Пятровічы”, атрымаўшы 93 тоны клубняў. Ураджайнасць у Пятрвічах — 186 цэнтнераў з гектара. Не вельмі ўдалася бульба ў РДУП “Шыпяны-АСК”. Ураджайнасць тут — 108 цэнтнераў з гектара, а выкапана ўжо 43 гектары, ці 51 працэнт плошчы. Усяго ж раён (па стану на 26 верасня), накапаў 8779 тон бульбы пры сярэдняй ўраджайнасці ў 271 цэнтнер з гектара.
Працягваецца ўборка кукурузы на зялёную масу, таксама пачалі ўбіраць гэтую культуру на зерне. Найвышэйшая ўраджайнасць гэтай культуры на зялёную масу ў АССП “Першамайскі” — 522 цэнтнеры з гектара. За імі ідуць ПСУП “Азярыцкі-Агра” — 491 цэнтнер з гектара, ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” — 473 цэнтнеры з гектара, РДУП “Шыпяны-АСК” — 471 цэнтнер з гектара, ДП “ЖодзінаАграПлемЭліта” — 433 цэнтнеры з гектара, РСУП “Пятровічы” — 347 цэнтнераў з гектара, ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” — 344 цэнтнеры з гектара. Не вельмі парадавала кукуруза раслінаводаў ЗП “Штотц Агра-Сервіс”, дзе ўраджайнасць склалася на ўзроўні 282 цэнтнеры з гектара. Удалы пачатак уборкі кукурузы на зерне ў РДУП “ЖодзінаАграПлемЭліта”. З гектара тут маюць 151 цэнтнер. У АССП “Першамайскі” намалочваюць 121 цэнтнер на круг, а ў ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка”— 106 цэнтнераў. Усяго ў раёне будзе ўбрана 1959 гектараў кукурузы на зерне, пакуль што ўбрана толькі 96 гектараў.
Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.
Информацию читайте в номере 224 – 225 от 28.09.2011 г.