Логотип сайта
расширенный поиск по сайту
«    Июнь 2013    »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
Рубрики
Наш опрос
Нравятся ли вам рубрики

Да
Нет



ПРАЦУЕ Ў “ЛЕЦЕ”

У мінулым годзе Таццяна Мікалаеўна адзначыла юбілей працоўнай дзейнасціДваццаь пяць гадоў таму назад яна, маючы дыплом майстра – агароднінавода Вілейскага прафесійнага вучылішча, прыйшла працаваць у гаспдарку, якая зараз носіць назву ПСУП “Азярыцкі – Агра”. Чвэрць стагоддзя Таццяна Мікалаеўна адпрацавала на адным месцы, вырошваючы цяплічныя агуркі і памідоры.

Толькі на першы погляд праца агароднінавода здаецца простай. На справе ж, у гэтай прафесіі мноства сакрэтаў. Усімі тонкасцямі майстэрства авалодала Т.М.Таболіч, аб чым сведчыць тое, што з году ў год яна займае высокія месцы ва ўнутрыгаспадарчым спаборніцтве. Вось і сёлета яе партрэт размешчаны на Дошцы гонару ПСУП “Азярыцкі – Агра”.

Кожны год на замацаванай плошчы клапатлівыя рукі агароднінавода – прафесіянала ў студзені высаджваюць агуркі. У канцы лютага першыя агурочкі адпраўляюцца на паліцы магазінаў і радуюць спажыўцоў дзесьці да сярэдзіны ліпеня. Другім абаротам, у канцы ліпеня, высаджваюцца таматы, якія пладаносяць да канца лістапада. Можна толькі прыблізна падлічыць многія і многія тоны карыснай прадукцыі, што знайшла спажыўцоў дзякуючы старанням Т.М.Таболіч.

Работай у ПСУП “Азярыцкі – Агра” жанчына задаволена. Дастойны заробак дапаўняецца важкім сацыяльным пакетам, пазітыўнай атмасферай у працоўным калектыве. Да таго ж, пяць гадоў таму назад сям’я Таццяны Мікалаеўны атрымала службовае жыллё — двухпакаёвую кватэру.

Намеснік дырэктара ПСУП “Азярыцкі – Агра” па ідэалагічнай рабоце Юлія Барысаўна Ігнатовіч высока ацэньвае як прфесійныя, так і чалавечыя якасці Т.М.Таболіч. Па яе словах, Таццяна Мікалаеўна — старанная, працавітая, служыць узорам для сваіх калег.

Няхай жа, як і на працоўным месцы, у душы ў Таццяны Мікалаеўны будзе круглы год лета.

Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

На здымку: Т.М.Таболіч.

Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.

Информацию читайте в номере 87 –88 от 17.04.2013 г.

 


Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Похожие публикации


Слушать радио
Популярные новости
Погода
Курсы валют
 
© 2011 Край Смалявіцкі.