КАБ ЗАХАВАЦЬ СКАРБ НАРОДНАЙ ТРАДЫЦЫІ

 

На мінулым тыдні кіраўніцтвам раённага  аддзела культуры (а ў прыватнасці — раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці)  быў праведзены семінар для дырэктараў Дамоў культуры, загадчыкаў сельскіх клубаў, мастацкіх кіраўнікоў творчых калектываў раёна на тэму: «Традыцыі мастацтва Смалявіччыны”. На семінары пабывала і карэспандэнт «КС”.

 

 

КАБ ЗАХАВАЦЬ СКАРБ НАРОДНАЙ ТРАДЫЦЫІ

 

На мінулым тыдні кіраўніцтвам раённага  аддзела культуры (а ў прыватнасці — раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці)  быў праведзены семінар для дырэктараў Дамоў культуры, загадчыкаў сельскіх клубаў, мастацкіх кіраўнікоў творчых калектываў раёна на тэму: «Традыцыі мастацтва Смалявіччыны”. На семінары пабывала і карэспандэнт «КС”.

Па сабе ведаю і ўпэўнена, што згодзіцца са мною большасць чытацкай аўдыторыі, — у цяперашні нялёгкі ва ўсіх сэнсах час, напоўнены штодзённымі вялікімі і малымі праблемамі, акрамя даверу  сабе асабіста (ўрачам, мілыцыі і г.д.), людзі ўсё часцей і часцей вяртаюцца да каранёў сваіх, да вопыту, накопленага стагоддзямі нашымі продкамі, спадзеючыся  на зберагальную моц традыцыйных народных абрадаў. Бацькі нованароджанага немаўляці імкнуцца па ўсіх праваслаўных канонах яго ахрысціць, і вяселле зрабіць  маладой пары таксама па тых жа  праваслаўных  традыцыях… Святкуюцца таксама і беларускія традыцыйныя «Купалле”, «Багач”, «Масленіца”, «Зажынкі”… А свята  «Дажынкі” ладзіцца нават на дзяржаўным узроўні.

Справа адраджэння традыцыйнай народнай культуры, данясенне народнай спадчыны да людзей у вялікай ступені ляжыць на супрацоўніках устаноў культуры. І трэба адзначыць, што і ў нашым раёне народныя традыцыі імкнуцца захоўваць і адраджаць. І вельмі прыемна было  даведацца пра гэта, убачыць усё на свае ўласныя вочы і нават шмат чаму навучыцца падчас семінара…

СМАЛЯВІЦКІ РАЁННЫ ДОМ РАМЁСТВАЎ

Адной з устаноў культуры, дзе працуюць людзі, апантаныя ідэяй захавання народнай спадчыны і адданыя гэтай справе, з’яўляецца Смалявіцкі раённы Дом рамёстваў, што знаходзіцца ў мікрараёне Паўднёвы Захад. Тут працуюць гурткі «Бацік”, «Рагозапляценне”, «Саломапляценне”, «Бісерапляценне”, «Абрэзкавае шыццё”, а таксама клуб народных майстроў «Землякі”. Супрацоўнікі  дадзенай установы культуры займаюцца вырабам прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (традыцыйных галаўных убораў з саломкі і рагозы — картузоў, брылёў, дзявочых вясельных вянкоў, пано з саломы, бісеру, стужак, паясоў з нітак і г.д.). Вельмі часта прэзентуюць гэтыя вырабы на гарадскіх і раённых святах, кірмашах, фэстах, і іх ахвотна набываюць наведвальнікі гэтых мерапрыемстваў. Менавіта ў Дом раместваў і накіраваліся ўдзельнікі семінара ў першую чаргу.

Подробную информацию читайте в номере 270-273 от 28.11.2009.