Мінскі абласны драматычны тэатр з горада Маладзечна не абдзяляе ўвагай ні дарослых, ні юных гледачоў. Вось і гастролі МАДТ, што адбудуцца 30 верасня, у чацвер, на сцэне гарадскога Дома культуры – пацвержданне гэтаму. Раніцай для юных гледачоў будзе дадзены спектакль-прадстаўленне на рускай мове “Все будет хороШОУ!”, а увечары ўжо дарослыя змогуць ўбачыць і ацаніць народную камедыю “На другі дзень Сёмухі”.

Крыху распавядзём пра гэтыя спектаклі. Маленькім гледачам даспадобы прыйдзецца прыгодніцкае шоу-прадстаўленне “Все будет хороШОУ!” Гэты вясёлы спектакль спадабаецца дзецям па той простай прычыне, што ён менавіта пра іх. Дакладней пра тых, хто захоплены камп’ютарам. А хто зараз не захоплены? Значыць, гэты спектакль амаль для ўсіх! Галоўны герой спектакля, Вовачка, настолькі захапіўся віртуальнымі гульнямі, што пачало “глючыць” не любімы ім камп’ютар, а яго самога. Усё гэта падстроіў шкодны камп’ютарны Вірус Трохгаловы. Вовачка быццам бы трапляе ў віртуальны свет, дзе яму сустрэліся Доктар Айбаліт, наш Кот Леапольд, амерыканскі Кот Гарфілд, Бабкі Ёжкі, Дзед Мароз. Суправаджаў Вовачку ў віртуальным вандраванні Смайлік.
Нагадаем, што дзіцячыя спектаклі пройдуць у Смалявіцкім ГДК 30 верасня. Пачатак у 11.00 і 13.00. Кошт білета – 5.000 руб.
Увечары 30 верасня ў 18.00 у Смалявіцкім ГДК для дарослых гледачоў маладзечанцы пакажуць спектакль “На другі дзень Сёмухі”. Кошт білета на гэты спектакль – 10.000 руб. Гэта – сцэнічны жарт на драматургічнай аснове “Прымакоў” Янкі Купалы. Сюжэт камедыі такі: пасля святочнай “страты памяці” на Сёмуху бацькі сямействаў памяняліся жонкамі і хатамі, лічачы, што чужое заўжды лепшае, але на другі дзень прыйшлося ўносіць у абмен карэктывы. Спектакль афарбаваны непаўторным купалаўскім гумарам, народным каларытам, які дасціпна даносяць да гледача акцёры, занятыя ў спектаклі: Аляксандр Пашкевіч і Сяргей Карзей, Алена Рахмангулава і Ірына Камышава, Людміла Рошчына і Аляксей Карвец. Запрашаем наведаць спектаклі!