Беларуская зямля славіцца сваёй найбагацейшай культурай і самабытнай народнапесеннай творчасцю. Страдаўнія яе ўзоры дайшлі да нашых дзён ў форме абрадаў. Гэта абрады калядныя, купальскія, вясельныя, хрэсьбінныя, пахавальныя і шэраг іншых. На Смалявіччыне фальклорная спадчына захоўваецца праз дзейнасць гурткоў, клубаў і аб’яднанняў аматараў народнай песні. Развітая сістэма культурных мерапрыемстваў таксама спрыяе прапагандзе  народнай творчасці. Адно з такіх мерапрыемстваў, накіраванае на захаванне і развіццё нацыянальнай спадчыны, адбылося днямі ў вёсцы Барсукі.

Раённы фестываль фальклорнай творчасці «Святочнае кола”, які 22 лістапада сабраў на адной сцэне 8 калектываў з ўсяго раёна, стаў сапраўдным святам і для ўдзельнікаў, і для гледачоў. Фестываль праводзіцца раз у 5 год і звычайна адбываецца ў форме спаборніцтваў, дзе кожны калектыў паказвае фрагмент абраду ў тэатралізаваным прадстаўленні. Ацэньвае нумары калектываў журы. У гэтым годзе ў яго склад увайшлі дырэктар раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці Вольга Іванаўна Барысенка, дырэктар Пліскай дзіцячай музычнай школы Ларыса Аркадзьеўна Жураўлёва, а таксама карэспандэнт «КС”. Сярод галоўных крытэрыяў ацэнкі значыліся выканаўчае майстэрства, сцэнічная культура, мастацкае і музыкальнае афармленне абрада.

Адметнае гэтае мерапрыемства яшчэ і тым, што за 25 хвілін выступлення калектывы павінны прадэманстраваць не просты ўзор нацыянальнага мастацтва, але адлюстраваць адметныя асаблівасці тэрыторыі, якая прадстаўляецца.

Першым на сцэну Барсукоўскага цэнтра традыцыйнай культуры выйшаў жажэлкаўскі калектыў мастацкай самадзейнасці (які, дарэчы, у наступным годзе адсвяткуе сваё 20-годдзе). Абрад «Каляды”, прадстаўлены калектывам, даволі пашыраны і сёння, але ў выкананні гэтага калектыву ён набыў асаблівую самабытнасць. Абрадная дзея з дзякаваннем старому году і закліканнем марозу, з куццёй і каляднымі песнямі паклала добры пачатак фестывалю.

Наступны ўдзельнік – калектыў  Куркаўскага сельскага Дома культуры – паказаў абрад «Жаніцьба Цярэшкі”. У кароткім уступе паведамілі гісторыю абраду, а кадрыля і лявоніха, як кажуць, «запалілі” залу. Гэты калектыў на сцэне танцаваў, напэўна, больш за ўсіх, таму і глядзець выступленне  было лёгка і цікава.

«Пячы ката” – абрадавая гульня, бадай, самая загадкавая з тых, што былі прадстаўлены ў праграме фестывалю. «Пячы ката”узяўся Усяжскі сельскі Дом культуры. Сэнс гульні заключаецца ў наступным. З хлеба, сала, каўбасы робяць фігуру «ката”. Пасля тое, што атрымалася, падвешваюць на палку. Адзін чалавек трымае палку з «катом”, а астатнія становяцца адзін за другім і са словамі «Еду з кута, цап за ката” па чарзе «пад’язджаюць” да «ката” на вілачніку, спрабуючы дастаць ці хаця б адкусіць трошкі. Той, хто не стрымацца і засмяецца, становіцца ў канец чаргі. Гэтую гульню многія з гледачоў бачылі ўпершыню, таму ўспрынялі з вялікай цікаўнасцю.

Подробную информацию читайте в номере 276-279 от 5.12.2009.

мужская одежда