10 красавіка ў аграгарадку Куркава, у сельскім Доме культуры, у 11 гадзін адбудзеца IV раённае свята-конкурс народнай музыкі “Грай, гармонік смалявіцкі!”
Беларуская народная інструментальная музыка даносіць да нас галасы продкаў з глыбіні стагоддзяў. У ёй, як і ва ўсёй аўтэнтычнай народнай творчасці, заключана праўда народнага жыцця, ведаючы якую, можна глыбей зразумець душу беларуса, асаблівасці яго характару, ментальнасці. Спрадвеку дзейнасць народных музыкантаў звязана з рознымі праявамі грамадскага жыцця беларускай вёскі: каляндарнымі і сямейнымі абарадамі, урачыстымі падзеямі і святкаваннямі, працай і адпачынкам.

У наш час народныя музыканты актыўна ўдзельнічаюць у аматарскай творчасці, конкурсах, фестывалях, народных святах. У раёне налічваецца восем калектываў музычна-інструментальнага жанру. Ганаровыя званні маюць народны аркестр народных інструментаў Пліскай дзіцячай музычнай школы, узорны аркестр народных інструментаў Смалявіцкай дзіцячай школы мастацтваў.
У свяце-конкурсе прымуць удзел самадзейныя выканаўцы на гармоніку, баяне, акардэоне, аркестры народных інструментаў, ансамблі інструментальнай музыкі, прафесійныя выканаўцы на музычных інструментах, прыпевачнікі.
“Песню сыграць, што вады жывой напіцца”, — кажа народная мудрасць. І сапраўды, песня, а разам з ёй гармонік, патрэбны нам і нашым дзецям, унукам і праўнукам. Як і ва ўсе часы, яны былі патрэбны чалавеку. І таму мы запрашаем прыняць удзел у свяце-конкурсе кожнага гарманіста, інструменталіста і прыпевачніка. Заяўкі на ўдзел у мерапрыемстве прымаюцца раённым арганізацыйна-метадычным цэнтрам (памяшканне Смалявіцкага гарадскога Дома культуры, ІІ паверх) па тэлефоне 54016.
Усіх аматараў народнай музыкі запрашаем наведаць Куркаўскі СДК 10 красавіка ў 11 гадзін, уваход будзе бясплатным.
Вольга БАРЫСЕНКА, дырэктар раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра.
Информацию читайте в номере 71 – 74 от 2.04.2011 г.