30 красавіка на сцэне Барсукоўскага сельскага Дома культуры адбылося свята, прысвечанае юбілею ўзорнага танцавальнага калектыву “Ніка” (мастацкі кіраўнік Вікторыя Анатольеўна Колісава). Павіншаваць юбіляра прыехалі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, самадзейныя калектывы і шматлікія сябры.
30 красавіка на сцэне Барсукоўскага сельскага Дома культуры адбылося свята, прысвечанае юбілею ўзорнага танцавальнага калектыву “Ніка” (мастацкі кіраўнік Вікторыя Анатольеўна Колісава). Павіншаваць юбіляра прыехалі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, самадзейныя калектывы і шматлікія сябры.
Танцавальны калектыў быў створаны ў 2001 годзе на базе Барсукоўскага сельскага Дома культуры, а ўжо ў 2006 абараніў званне “ўзорны”. Сёння ў складзе калектыву 38 юных танцораў, на ліку якіх удзел у шматлікіх фестывалях і конкурсах. Сярод іх міжнародны фестываль “Моладзь Беларусі і Расіі ў XXI стагоддзі разам», рэспубліканскае свята “Дажынкі-2005”, фестываль “Дні беларускай культуры ў Маскоўскай вобласці”, міжнародны фестываль народнай творчасці ў Францыі. Акрамя таго, калектыў з’яўляецца дыпламантам VII абласнога фестывалю харэаграфічнага мастацтва “Карагод сяброў”. Сёння “Ніка” вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Для жыхароў Мінскай вобласці калектыў даў ужо больш за 300 канцэртных выступленняў.
Юбілейны канцэрт узорнага танцавальнага калектыву распачаўся , як і мае быць, з танцаў. Мастацтва танца – своеасаблівая мова, зразумелая кожнаму чалавеку, незалежна ад яго нацыянальнасці. Дзякуючы ўдзельнікам калектыву госці, што сабраліся ў сельскім Доме культуры, павандравалі разам з танцорамі па ўсім свеце. “Прывітальная”, “Крутуха”, “Паванька”, беларускі “Крыжачок”, польскія “Кветніцы”, італьянская “Тарантэла”, цыганскі “Свенка”, рускія “Барыня”, “Сударушка” ў выкананні самых маленькіх танцораў – гэта няпоўны пералік танцаў, якімі “Ніка” радавала гледачоў у святочны дзень. Усе нумары адрозніваліся яркасцю касцюмаў, непераказальнай чуллівасцю і асаблівым настроем. Але адзін з іх трэба адзначыць асабліва – танец “Страла”. Менавіта ён стаў творчым падмуркам падчас стварэння калектыву і натхніў кіраўніка і яго ўдзельнікаў на новыя ідэі.
Першым павіншаваць “Ніку” з днём нараджэння на сцэну выйшаў намеснік старшыні Смалявіцкага райвыканкама Аляксандр Віктаравіч Шлыкаў. Пажадаўшы поспехаў і новых творчых дасягненняў, Аляксандр Віктаравіч па даручэнні старшыні райвыканкама зачытаў распараджэнне аб аб’яўленні падзякі Вікторыі Анатольеўне Колісавай за ўнёсак у папулярызацыю мастацтва і эстэтычнае выхаванне моладзі, і прэміраванні мастацкага кіраўніка калектыву. Акрамя таго, Аляксандр Віктаравіч паабяцаў, што ў бліжэйшы час райвыканкам выдзеліць сродкі для набыцця новых сцэнічных касцюмаў.
Цёплыя словы гучалі ў віншаваннях начальніка аддзела культуры Галіны Іванаўны Харламавай, якая падкрэсліла, што Вікторыя Анатольеўна не толькі таленавіты педагог і творчы настаўнік, але і вялікі сябра для дзяцей, што займаюцца ў калектыве. На юбілей, вядома ж, не ідуць без падарункаў, таму Галіна Іванаўна паведаміла аб тым, што аддзел культуры ўжо аплаціў тры камплекты сцэнічных касцюмаў для “Нікі”, а юных танцораў парадавала салодкім ласункам – вялікім тортам.
Дырэктар раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра Вольга Іванаўна Барысенка ў віншавальным звароце адзначыла, што ўзорны танцавальны калектыў “Ніка” прыняў эстафету захавання традыцый і развіцця народнага танца ў Юльяна Антонавіча Малецкага, які быў мастацкім кіраўніком народнага ансамбля танца “Плісянка” і трыццаць гадоў служыў на сцэне народнаму танцу. А каб маладыя танцоры паміж рэпетыцыямі заўжды маглі падсілкавацца, Вольга Іванаўна ўручыла калектыву мікрахвалевую печ.
Подробную информацию читайте в номере 99 – 102 от 7.05.2011 г.
Вікторыя ЖЫЛЯКОВА.
На здымках: танец “Паванька”; Аляксандр Ляшковіч, Лізавета Медунецкая і Аляксей Вярбіцкі атрымалі калажы на памяць; у выкананні ўзорнага танцавальнага калектыву “Ніка” танец “Каляда”.
Фота аўтара.