Шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, быў арганізаваны ў святочныя дні ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча. Адно з іх, бадай, самае маштабнае, адбылося 6 мая. Музычна-літаратурная вечарына пад назвай “І пяе ў зямлянцы гармонь…” сабрала больш за 20 ветэранаў і дзяцей Вялікай Айчыннай вайны. У цёплай, сапраўды хатняй абстаноўцы ветэраны разам з супрацоўнікамі бібліятэкі ўзгадвалі пранізлівыя вершы і песні пра вайну, асабліва дарагія ветэранам, гісторыю іх напісання, аўтараў. Удалым дапаўненнем вечара стала мультымедыа прэзентацыя, таксама прысвечаная вайне і вялікай Перамозе. Напрыканцы сустрэчы ўсе госці атрымалі кветкі ў падарунак ды заспявалі разам песню”Дзень Перамогі”, услаўляючы подзвіг тых, хто кожным сваім учынкам набліжаў cвятую Перамогу.
Вікторыя ЖЫЛЯКОВА.