25 чэрвеня на Капыльскай зямлі адбыўся ІV абласны фестываль гульні і гумару “Капыльскія пацехі”. У тэатралізаваным прадстаўленні “Крапіўніцкія пацешкі – для гумару і ўсмешкі”, прысвечаным 115-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы, прынялі ўдзел 23 лепшыя аматарскія калектывы гумарыстычнай і гульнёвай накіраванасці, драматычныя калектывы і індывідуальныя выканаўцы з усёй Міншчыны.

Акрамя заяўленых калектываў, гасцямі свята былі творчыя калектывы з Брэсцкай вобласці і з Літвы.
Наш раён на свяце прадстаўляў гульнёвы гурт “Маладзічкі” Усяжскага сельскага Дома культуры з гульнёвай праграмай “Жартоўныя замалёўкі”.
Ацэньвала выступленне калектываў і асобных выканаўцаў кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі: загадчык кафедры рэжысуры абрадаў і святаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, прафесар – старшыня журы Пётр Адамавіч Гуд, дырэктар дзяржаўнай установы “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” Раіса Іосіфаўна Вайцяхоўская, галоўны рэдактар альманаха сатыры і гумару “Вожык” Юлія Міхайлаўна Зарэцкая, старшы выкладчык кафедры рэжысуры абрадаў і святаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Аляксей Якаўлевіч Камінскі, галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка”, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі, галоўны спецыяліст аддзела ўстаноў культуры і мастацтва ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкома Галіна Анатольеўна Ляйко, пісьменнік, член рэдкалегіі альманаха сатыры і гумару “Вожык” Павел Паўлавіч Саковіч.
Па выніках фестывалю ў намінацыі “За арыгінальнае спалучэнне сучаснага і мясцовага гумарыстычнага матэрыялу” гульнёвы гурт “Маладзічкі” быў адзначаны дыпломам фестывалю і каштоўным падарункам.
Вольга Барысенка, дырэктар раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра.
Информацию читайте в номере 148 – 151 от 2.07.2011 г.