На мінулым тыдні Клянніцкая сельская бібліятэка сумесна са школай правяла дзень беларускай кнігі “Гучы, звонкае, шчырае, роднае слова”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Дзеці чацвёртых-дзявятых класаў сабраліся, каб пагаварыць пра нашу беларускую мову. Бібліятэкар узгадала паданне пра паходжанне беларусаў, правяла агляд беларускіх кніг “Чытаем беларускіх класікаў” і інтэлектуальную гульню “Хто жадае быць выдатнікам?” з выкарыстаннем мультымедыйнай прэзентацыі. Дзеці адказвалі на пытанні пра значэнне беларускіх слоў. Мерапрыемства пацвердзіла вядомае: чытаць, пісаць і думаць па-беларуску здольны кожны, бо мова – тое, што нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі.

Корр. «КС».

Информацию читайте в № 65-68 от 3.03.2018 г.