У Смалявіцкім раёне задачы развіцця творчых здольнасцей насельніцтва і далучэння яго да культурных каштоўнасцей вырашаюць дваццаць две клубныя ўстановы і адна мабільная ўстанова “Аўтаклуб”. Дваццаць устаноў знаходзяцца ў сельскай мясцовасці.
У Смалявіцкім раёне задачы развіцця творчых здольнасцей насельніцтва і далучэння яго да культурных каштоўнасцей вырашаюць дваццаць две клубныя ўстановы і адна мабільная ўстанова “Аўтаклуб”. Дваццаць устаноў знаходзяцца ў сельскай мясцовасці.
Клубныя ўстановы нашага раёна валодаюць наборам сродкаў і форм для ажыццяўлення аматарскай творчасці сярод розных катэгорый насельніцтва. Мноства дзяцей і дарослых заняты разнастайнымі відамі народнай творчасці і самадзейнага мастацтва.
На 1 студзеня 2012 года ў раёне працуюць сто восемдзесят пяць разнажанравых калектываў і гурткоў мастацкай самадзейнасці, аматарскіх аб’яднан- няў, у якіх задзейнічана 2042 чалавекі, сто шэсцьдзесят пяць з іх – дзеці.
Кіраўнікі клубных устаноў, мастацкія кіраўнікі, акампаніятары, балетмайстары, хормайстары — гэта таленавітыя творчыя работнікі, здольныя культарганізатары. Мерапрыемствы, што ладзяцца ва ўстановах культуры, на адкрытых сцэнічных пляцоўках, знаходзяць добры водгук у мясцовых жыхароў, а многія з адбыўшыхся мерапрыемстваў пастаянна асвятляюцца на старонках раённай газеты “Край смалявіцкі”.
У практыцы клубных устаноў стала добрай традыцыяй штогод трымаць творчую справаздачу перад насельніцтвам. Таму 2012 год не стаў выключэннем. Дамы культуры, сельскія клубы запрашаюць жыхароў раёна наведаць установы 21,22,28 студзеня ў 12 гадзін на арганізаваныя мерапрыемствы, сярод якіх будуць разгорнуты выставы гурткоў, студый дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, адбудуцца заняткі ў спартыўных фарміраваннях. Свае праграмы прадставяць аматарскія аб’яднанні, а самадзейныя творчыя калектывы прадставяць тэматычныя канцэртныя праграмы.
Шчыра запрашаем на Дні адчыненых дзвярэй, якія будуць ладзіць клубныя ўстановы сяла, дзе можна правесці з карысцю вольны час, выбраць сабе занятак па душы, запісацца ў гурткі і творчыя калектывы, а таксама падтрымаць самадзейных артыстаў. 21 студзеня наведвальнікаў будуць сустракаць: Барсукоўскі СДК, Будагоўскі СДК, Куркаўскі СДК, Зялёнаборскі СДК, Юр’еўскі СДК, Арэшніцкі СДК, Прылепскі СДК.
22 студзеня: Усяжскі СДК, п.Усяж СДК, Пекалінскі СДК, Пятровіцкі СДК, Драчкаўскі СДК.
28 студзеня: Жажэлкаўскі СК, Чырвонасцяжскі СК, Алесінскі СК, Задамлянскі СК, Станок-Вадзіцкі СК.
В.Барысенка, дырэктар раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра.
Информацию читайте в номере 7 – 8 от 11.01.2012 г.