19 мая раённы цэнтр Валожын прымаў гасцей. З усёй Міншчыны з’ехаліся яны на заключны этап абласной прафілактычнай акцыі “Здаровая сям’я”. На ўтульнай цэнтральнай плошчы Валожына за якую гадзіну з’явіўся сапраўдны гарадок з падворкаў, і ў кожным з іх шматлікіх наведвальнікаў сустракалі гаспадары. А гасціннасці ды таленавітасці жыхарам Міншчыны не займаць. Былі тут і выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ткацтва і вышывання, і адмысловыя пачастункі, і шмат чаго іншага. Кожны падворак прывабліваў гледачоў сваёй унікальнасцю, кожная сям’я адлюстравала ў ім свет сваіх захапленняў.

Былі сярод дзевятнаццаці дэлегацый і нашы землякі. Смалявіцкі раён прадстаўляла сям’я Гусевых з пасёлка Зялёны Бор. Аб разнабаковых інтарэсах гэтай сям’і распавядаў наведвальнікам вялікі фотакалаж на ўваходзе ў падворак. А захапленняў ў іх сапраўды шмат. Напрыклад, кожнае лета браты Валерый і Уладзімір ладзяць сплаў на гумавых лодках па адной з беларускіх рэчак. Іх спадарожнікамі часам бываюць жонкі і дзеці. Завітаўшы на падворак Гусевых, госці нібыта траплялі на турыстычную стаянку недзе ля Бярэзіны. Былі тут і намёт, і лодка. Пад вялікім парасонам сушыліся акунёчкі, а на вогнішчы грэлася духмяная юшка са шчупака. Гаспадыня Таццяна запрашала наведвальнікаў пачаставацца. Была на нашым падворку і выстава жывапісу, якую прадставіў Уладзімір Гусеў. 12-гадовая Ганна з задавальненнем распавядала ўсім зацікаўленым пра сямейныя вандроўкі, маміны таленты да вязання, хатняга кансервавання, а таксама дэманстравала свой творчы праект – альбом “Вясёлка жыцця майго таты”, які стаў пераможцам раённага конкурсу творчых работ “Дзяцінства цудная краіна”. Да таго ж, гэтая сям’я праз усё жыццё нясе любоў да музыкі: тут кожны на “ты” з фартэпіяна, акардэонам, гітарай.
Завяршыла свята яркае шоу: на сцэнічнай пляцоўцы кожная сям’я прадстаўляла сваю творчую візітоўку ці канцэртны нумар. Выступленне сям’і Гусевых прыйшлося даспадобы гледачам і атрымала высокую адзнаку членаў журы. За сваё выступленне сям’я атрымала дыплом і каштоўны падарунак. Журы таксама выказала намер запрашаць сям’ю Гусевых да ўдзелу ў іншых абласных мерапрыемствах.
Карр. “КС”.
Информацию читайте в номере 117 – 120 от 26.05.2012 г.