Нядаўна Смалявіччына сабрала дырэктараў клубных устаноў аграгарадкоў вобласці. Удзельнікі абласной школы дырэктараў “Роля клубных устаноў у сацыяльна-культурнай сферы аграгарадка”пазнаёміліся з працай сельскіх Дамоў культуры ў аграгарадках Смалявіцкага раёна.
Першы прыпынак у плане ўдзельнікаў мерапрыемства – Забалацкі сельскі Дом культуры. Дырэктар Г.У. Іванова пазнаёміла прысутных з гісторыяй установы. Сёння на базе СДК працуюць 12 клубных фарміраванняў, 7 з якіх – дзіцячыя. Начальнік аддзела культуры райвыканкама Г.І. Харламава і дырэктар раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра В.І. Барысенка падрабязна расказалі ўдзельнікам пра культурнае жыццё раёна. За першы квартал 2012 года было створана 13 новых клубаў па інтарэсах. У раёне дзейнічаюць 178 клубных фарміраванняў, у якіх занята больш за дзве тысячы ўдзельнікаў. У раёне налічваецца 17 калектываў са званнем “народны”. Дарэчы, чатыры калектывы зараз знаходзяцца ў творчай камандзіроўцы ў Балгарыі. У складзе творчай дэлегацыі 66 дзяцей і дарослыя, усяго 88 чалавек.

Падчас экскурсіі па Доме культуры ўдзельнікі школы даведаліся пра дзейнасць народнай студыі выяўленчага мастацтва “Карамель”, дзе займаюцца дзеці 4-9 гадоў. Яе кіраўнік Н.А. Камінская падрабязна распавядала пра дасягненні маленькіх мастакоў і нават пазнаёміла ўсіх з імі асабіста.
Творчае аб’яднанне “Нам гады не беда” прадставіла ўдзельнікам школы дырэктараў кароткую забаўляльную праграму пад аднайменнай назвай.
Аграгарадок Будагова вітаў гасцей хлебам-соллю. Дырэктар Будагоўскага СДК Т.І. Папковіч расказала пра дзейнасць Дома культуры, на базе якога створана 11 клубных фарміраванняў, 8 з якіх – дзіцячыя. Пасля кароткага вітальнага слова дырэктар запрасіла гасцей мерапрыемства на выставу “Свет захапленняў”, створаную рукамі гурткоўцаў па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву. Тэматычная праграма “Сэрца зямлі маёй”, падрыхтаваная спецыяльна да сустрэчы, уразіла прысутных патрыятычнымі матывамі.
У Барсукоўскім сельскім Доме культуры ўдзельнікаў школы сустрэла дырэктар установы В.А. Колісава. З 10 аматарскіх аб’яднанняў, існуючых на базе СДК, адзін калектыў мае званне “народны” і адзін – “узорны”. У гэтым годзе было створана новае аб’яданне “Родная вёска”, якое мае гісторыка-краязнаўчы накірунак, вывучае гісторыю тутэйшых мясцін, а таксама жыццё славутых землякоў. Госці маглі асабіста пазнаёміцца з аўтарам выставы вышыванак В.Ф.Савіцкай “Сэрца мне ўзор падказала”, якая дэманстравалася ў фае Дома культуры. Выстава работ гурткоўцаў па арыгамі пад кіраўніцтвам К.У. Стацэнка таксама не засталася без увагі гасцей. Пасля разам з дзіцячай тэатралізавана-пазнавальнай праграмай “Неверагодныя прыгоды сараканожкі” дырэктары клубаў павандравалі па свеце і нават прынялі ўдзел у конкурсах.
Заключным этапам у плане абласной школы стаў круглы стол, дзе былі падведзены вынікі сустрэчы. Загадчык аддзела культурна-дасугавай дзейнасці ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай тврорчасці” Т.М. Яскевіч станоўча ацаніла работу клубных устаноў, адзначыла высокі прафесійны ўзровень кадраў у нашым раёне. Кожны з удзельнікаў выказаўся наконт убачанага, але ўсе без выключэння сыходзіліся ў адным: клубныя ўстановы аграгарадкоў працуюць якасна і творча. А каб удзельнікі мерапрыества маглі пераняць такі вопыт, супрацоўнікі метадычнага цэнтра падрыхтавалі для ўсіх папкі з метадычным матэрыялам – сцэнарыі тых праграм, якія дэманстраваліся, і дыскі з інфармацыяй пра аграгарадкі, якія наведалі падчас мерапрыемства.
Вікторыя ЖЫЛЯКОВА.
На здымку: 1 – удзельнікаў абласной школы дырэктараў клубных устаноў аграгарадкоў вітае ансамбль народнай песні «Каліна чырвоная» Забалацкага СДК.
Фота аўтара.
Информацию читайте в номере 133-134 от 13.06.2012 г.