З 23 снежня 2009 года па 6 лютага ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі прайшла традыцыйная рэспубліканская выстаўка-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Калядная зорка”. У конкурсе штогод прымае ўдзел больш за 1000 адораных дзяцей са студый, гурткоў, агульнаадукацыйных школ і гімназій. І юныя смалявіцкія майстры – не выключэнне.
З 23 снежня 2009 года па 6 лютага ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі прайшла традыцыйная рэспубліканская выстаўка-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Калядная зорка”. У конкурсе штогод прымае ўдзел больш за 1000 адораных дзяцей са студый, гурткоў, агульнаадукацыйных школ і гімназій. І юныя смалявіцкія майстры – не выключэнне.
Удзельнікі выставы ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў прадставілі на суд журы шэраг работ у самых розных намінацыях: кераміка, тэкстыль, саломапляценне, роспіс па тканіне, габелен, бісерапляценне, выцінанка і іншыя. Творы, якія трапілі на «Калядную зорку”, ужо былі абраныя лепшымі на абласным этапе конкурсу «Скарбонка талентаў”, які адбыўся ў лістападзе. У творах навучэнцаў ацэньвалася мастацкасць твору, навізна сюжэту, творчая індывідуальнасць, выкарыстанне сучаснага стылю і народных традыцый. Пераможцы вызначаліся ў трох узроставых катэгорыях: 6-10, 11-13, 14-18 гадоў.
З урачыстага ўзнагароджання аўтараў лепшых работ, якое адбылося 6 лютага ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, смалявіцкая дэлегацыя вярталася з перамогай. Дыпломам III ступені былі ўзнагароджаны вучаніцы гуртка «Цуд-саломка” «Смалявіцкага раённага Дома дзіцячай творчасці” Вікторыя Шаўчэнка, Святлана Варановіч, Валерыя Ашэйчык і Ангеліна Каротчанка. Саламяныя работы «Каза” і «Хутка Новы год”, зробленыя пад кіраўніцтвам Любові Валер’еўны Кучмель, заваявалі бронзу ва ўзроставай катэгорыі 11-13 гадоў у намінацыі «Саломапляценне”.
Таксама адзначанай за ўдзел у выстаўцы-конкурсе стала навучэнка гартка «Натхненне” Смалявіцкай раённай станцыі юных натуралістаў Аліна Нозік і навучэнка гуртка «Бацік” Смалявіцкага раённага Дома дзіцячай творчасці Данута Бібікава. Пераможцы атрымалі дыпломы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама салодкія прызы ад «Слодыча”. Пасля канцэртнай праграммы для ўзнагароджаных быў арганізаваны салодкі стол.
Заваяванне дыпломаў на выставе-конкурсе «Калядная зорка” стала ўжо добрай традыцыяй навычэнцаў смалявіцкіх гурткоў: у мінулым годзе юныя смалевічане былі ўзнагароджаны Дыпломам II ступені ў той жа намінацыі. Будзем спадзявацца, што з кожным годам такіх узнагарод будзе толькі больш.
Вікторыя ЖЫЛЯКОВА.