Дарагія мае землякі!
Ад усяго сэрца шчыра віншую вас з надыходзячымі навагоднімі святамі і жадаю, каб вы былі шчаслівымі, каб кожны дзень прыносіў вам радасць ад родных і блізкіх, ад поспехаў у працы і ў асабістым жыцці, ад сустрэч з новымі сябрамі і добрымі людзьмі. З асаблівым хваляваннем успамінаю ўсіх сваіх былых сяброў-камсамольцаў, з якімі побач некалі працаваў, з якімі разам мы ладзілі многія маладзёжныя мерапрыемствы. Добрага здароўя ўсім!
Па волі лёсу я цяпер жыву ў іншай краіне, у Ізраілі. Здаецца, усё ў мяне тут складваецца паспяхова, але душа мая, сэрца маё разам з вамі, дарагія смалевічане, на маёй радзіме, цаніць якую па-сапраўднаму пачынаеш, калі знаходзішся далёка. Я не забыў свой родны край і свае пачуцці — ў маіх вершах.
З глыбокай павагай, Сяргей БУКА, былы першы сакратар Смалявіцкага райкама камсамола.
Сяргей БУКА
МІЛЫ, ДАРАГІ КУТОЧАК РОДНЫ
Мiлы, дарагi, куточак родны!
Вёсачка жаданая мая,
Дзень i ноч цябе вiтаць я згодны,
Думкамi з табой заўсёды я.
Восень лiсце кружыць таямнiча,
Лес маўчыць пануры пад дажджом,
Сэрца ў любы край натхнёна клiча,
Вабiць цеплынёй радзiмы дом.
Ушыркi рукi вольныя раскiну,
Каб абняць , што некалi было
Мне знаёма: выгана раўнiну,
З бабкамi руплiвымi сяло… .
Скончыўся бальшак, крынiчкi ложа-
Усё здаецца так, як i тады:
Помнiцца гумно i горы збожжа,
У час, калi яшчэ быў малады.
Так хачу пачуць дзiцячы гоман-
Толькi цiшыня стаiць кругом.
Смутак на душы: я, быццам дома,
I , як быццам, нежывым стаў дом.
Хаты, што былi, асiрацелi,
Зрубы iх маўчаць , спынiўся час.
Не скрыпяць дзiцячыя арэлi,
Што з пяшчотай так вiталi нас.
Вёсачка мая- душа i цела!
Ты прабач мяне , што не з табой
Быў у той час , калi ты так хацела,
Смуту каб дзялiў з табой i боль.
…У нутры маiм-нiбы спякота,
Ад таго, што нельга затрымаць
Час жыцця, што жухлай пазалотай
Восень не спыняе асыпаць… .
На фота: Сяргей Бука