8 лютага ў Забалоцкай сельскай бібліятэцы адбылася сустрэча з пісьменнікам-земляком Вячаславам Іванавічам Зайцавым, літаратурны псеўданім Адам Выгодскі. Гэта літаратурная вечарына была прысвечана важнай падзеі – трэцяга лютага Вячаславу Іванавічу споўнілася 65 гадоў.

Журналіст, знаўца вясковага побыту і сялянскай душы, Вячаслаў Іванавіч цудоўна валодае вострым і адначасова цёплым народным словам. Да таго ж ён нарысіст, гумарыст, пісьменнік-бытапісальнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар кніг «Смалявіцкі вінегрэт», «Павуцінкі над безданню», «Пацічоўскі мерыдыян», «Сузор’е дабрыні» і інш.

Паўтарагадзінная сустрэча прайшла, як кажуць, у цёплай абстаноўцы, за кубачкам гарбаты. На святочную імпрэзу прыйшлі аднавяскоўцы аўтара, вучні 10-11 класаў мясцовай школы. Гучалі байкі, напісаныя Вячаславам Іванавічам. Удзельнікі калектыву народнай песні “Каліна чырвоная” Забалоцкага СДК праспявалі песні “Каліна чырвоная”, “Ой дажы-дажы-дажыначкі”, “Вёсачка мая”, аўтарам слоў якіх з’яўляецца юбіляр. Пісьменнік расказаў таксама пра свае кнігі. Слухачоў зацікавілі яго разважанні аб складаным узаемадзеянні асобы стваральніка і сутнасці мовы. Вячаслаў Іванавіч адказаў на пытанні прысутных, якія датычыліся як яго творчасці, так і агульных аспектаў літаратурнага працэсу. Акрамя таго, Вячаслаў Іванавіч паведаміў, што ён скончыў працу над раманам “Аблога” і апавяданнем “Голыя”, і што хутка яны пабачаць свет.

Спецыяльна да ўрачыстага вечара ў бібліятэцы была падрыхтавана кніжная выстава “Слаўлю край свой у вершах і песнях”, дзе былі размешчаны творы Вячаслава Іванавіча.

Старшыня Забалоцкага сельскага Савета Алена Вячаславаўна Грышан павіншавала Вячаслава Іванавіча з юбілеем і ўручыла падарунак. Павіншаваў імянінніка і стары сябра, таксама пісьменнік, метадыст цэнтральнай раённай бібліятэкі Аляксандр Генадзьевіч Марозаў.

Урачыстае мерапрыемства было падрыхтавана супрацоўнікамі Забалоцкай сельскай бібліятэкі сумесна з загадчыцай Забалоцкага СДК Аленай Віктараўнай Пенткай. Асаблівую ўдзячнасць за матэрыяльную падтрымку арганізатары мерапрыемства выказваюць Віктару Аляксеевічу Малахаву.

Наталля МАЗІЛІНА, бібліятэкар Забалоцкай сельскай бібліятэкі.

Информацию читайте в номере 37 – 40  от 16.02.2013 г.