Выдатна, што ў краіне ёсць такое свята, як Дзень бібліятэк, якое ўжо з’яўляецца важнай падзеяй у культурным і грамадскім жыцці рэспублікі. 15 верасня краіна адзначыць гэта свята. Святкаваць яго будуць супрацоўнікі бібліятэк, якія сваёй плённай працай штодзённа імкнуцца раскрыць чытачам усё багацце сусветнай скарбніцы ведаў. Таксама гэта свята чытачоў, для якіх бібліятэка стала не толькі крыніцай ведаў, але і месцам, дзе яны маюць магчымасць з карысцю і цікавасцю правесці свой вольны час, раскрыць свае творчыя схільнасці, сустрэцца з цікавымі і знакамітымі людзьмі.
Выдатна, што ў краіне ёсць такое свята, як Дзень бібліятэк, якое ўжо з’яўляецца важнай падзеяй у культурным і грамадскім жыцці рэспублікі. 15 верасня краіна адзначыць гэта свята. Святкаваць яго будуць супрацоўнікі бібліятэк, якія сваёй плённай працай штодзённа імкнуцца раскрыць чытачам усё багацце сусветнай скарбніцы ведаў. Таксама гэта свята чытачоў, для якіх бібліятэка стала не толькі крыніцай ведаў, але і месцам, дзе яны маюць магчымасць з карысцю і цікавасцю правесці свой вольны час, раскрыць свае творчыя схільнасці, сустрэцца з цікавымі і знакамітымі людзьмі.
Сёння асабліва значным з’яўляецца ўплыў бібліятэк на працэс фарміравання светапогляду маладога пакалення нашых суайчыннікаў, для якога бібліятэкі закліканы стаць крыніцай інфармацыі, імпульсам для асабістага і прафесійнага развіцця. Хацелася б заўважыць дзве надзвычай істотныя для сённяшняга дня акалічнасці. Першае – кніга зараз перажывае няпростыя часы. Знаходзячыся ва ўмовах імклівага тэхнічнага прагрэсу, друкаванае слова ў ацэнках і вачах многіх рупліўцаў набывае кансерватыўны фармат. Але відавочна іншае: кніга патрабуе абароны, увагі як прадмет гісторыі той жа цывілізацыі. І тут без бібліятэкара, яго самаахвярных памкненняў не абысціся. Другое — няхай сабе сёння кніга набыла электронны фармат, але яна застаецца кнігай, думкі чалавека ўсё роўна звязаны са словам. Папяровае выданне праслужыць значна больш часу, чым любая флэшка ці дыск, на якія нашы паслядоўнікі праз 10 ці 15 гадоў будуць глядзець, як мы — на выкапні з мінуўшчыны.
За апошнія гады ў выніку аптымізацыі сеткі культурных устаноў раёна колькасць бібліятэк зменшылася. На сучасны момант Смалявіцкая ЦБС налічвае 23 бібліятэкі, 20 – у сельскай мясцовасці, з іх 12 – бібліятэкі аграгарадкоў, 9 – інтэграваных бібліятэк. Пры біблятэках працуюць 26 клубаў і аматарскіх аб’яднанняў, 31 пункт выдачы літаратуры. Для многіх жыхароў аддаленых вёсак наведванне бліжэйшай бібліятэкі становіцца складаным, ды і сельскаму бібліятэкару аднаму дайсці да кожнага жыхара немагчыма. З набыццём бібліятэчнага аўтобуса гэта праблема спрасцілася. Калі перад першым наведваннем былі нейкія сумненні, то цяпер з’явілася ўпэўненасць у неабходнасці такіх выездаў.
Прыярытэтнымі накірункамі ў рабоце сістэмы бібліятэк з’яўляюцца: краязнаўчае, патрыятычнае выхаванне, эстэтычнае і духоўнае развіццё падрастаючага пакалення, папулярызацыя экалагічных ведаў сярод насельніцтва і іншыя.
У святочны дзень заўсёды хочацца ўспомніць ветэранаў, якія знаходзяцца на пачэсным адпачынку, якія на працягу доўгага прафесійнага жыцця штодзённа сагравалі сваім добрым настроем, душэўнай цеплынёй і ўсмешкай сваіх чытачоў. Гэта Лілія Уладзіміраўна Кірына, Святлана Уладзіміраўна Гарэцкая, Тамара Аляксандраўна Жыляніна, Ганна Мікалаеўна Сапун, Марыя Яўгенаўна Івашкова, Ларыса Іванаўна Васілёнак, Вялянціна Валянцінаўна Федасенка, Мая Канстанцінаўна Зубовіч, Валянціна Пятроўна Сіняўская, Алена Іосіфаўна Бурая, Валянціна Нікітаўна Гаеўская, Ірына Уласаўна Сабалеўская, Марыя Уладзіміраўна Калістратава, Марыя Казіміраўна Яблонская, Марыя Іванаўна Бяздольнік. Словы ўдзячнасці скажам гэтым супрацоўнікам бібліятэк за адданасць высакароднай справе, садзейнасці духоўнаму росквіту грамадства.
Сардэчныя віншаванні са святам і з пажаданнямі моцнага здароўя, любові і радасці, поспехаў у добрых справах і светлага лёсу, цудоўнага настрою і добрых здзяйсненняў шлём усім, хто сёння працуе ў бібліятэках. Асаблівая ўдзячнасць супрацоўнікам цэнтральнай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча таленавітым майстрам сваёй працы: Наталлі Міхайлаўне Сёмуха, якая ўзначальвае аддзел камплектавання і апрацоўкі літаратуры; Людміле Георгіеўне Беляковай, загадчыку аддзела абслугоўвання і інфармацыі; Ларысе Міхайлаўне Дзяркач, загадчыку аддзела бібліятэчнага маркетынгу; Алене Сяргееўне Шаўцовай, якая ўзначальвае дзіцячаю бібліятэку, а таксама ўсім супрацоўнікам бібліятэкі.
Жадаю бібліятэцы далейшага росквіту, мноства новых цікавых праектаў, удзячных чытачоў, а ўсім яе супрацоўнікам – шчасця, удачы, прафесійных поспехаў, творчага ўздыму, натхнення, цікавых сустрэч, невычэрпных сіл і энергіі для плённага вырашэння пастаўленых задач! І надалей рухайцеся наперад, пераадольваючы на сваім шляху ўсе цяжкасці, заставайцеся вернымі захавальнікамі мудрасці нацыі, яе спадчыны і вопыту, забяспечваючы жывую повязь пакаленняў.
Святлана ЧЫРВАНЕНКА, дырэктар Смалявіцкай ЦБС.
Падрыхтавала Наталля ХЛАМАВА.
На здымку: калектыў работнікаў цэнтральнай бібліятэкі імя М.Багдановіча.
Фота А.ВАЛАДЗЬКО.
Подробную информацию читайте в номере 213 – 216 от 14.09.2013 г.