Духоўная спадчына беларускага народа вельмі багатая і разнастайная.
Дык і не дзіва: збіралася і назапашвалася яна стагоддзямі. Задача зацікаўленых
людзей нашага часу – ведаць i зберагаць вопыт прымянення духоўнага скарбу.

Духоўная спадчына беларускага народа вельмі багатая і разнастайная. Дык і не дзіва: збіралася і назапашвалася яна стагоддзямі. Задача зацікаўленых людзей нашага часу – ведаць i зберагаць вопыт прымянення духоўнага скарбу.

Ва Усяжскім СДК пытанням захавання народнай духоўнай спадчыны ўдзяляецца вялікая ўвага. Многія мерапрыемствы право- дзяцца з улікам мясцовых народных традыцый. Гэта калядныя і велікодныя святы, масленічныя гулянні, Купалле, абрады імянарачэння, вяселля, заручын і іншыя.

Так, ужо ў пачатку гэтага года работнікамі і ўдзельнікамі мастацкай самадзейнасці ўстановы культуры аграгарадка Усяжа быў праведзены калядны абрад «Прыйшлі Каляды – усе людзі рады». Амаль да поўначы гучалі ў аграгарадку калядныя песні. А ў дамах калядоўшчыкаў сардэчна сустракалі гаспадары, якія і самі станавіліся саўдзельнікамі абрадавага дзеяння. З асаблівым захапленнем на калядным прадстаўленні сустракалі Дзеда з Казой, Цыгана з Мядзведзем. А калі Цыганкі прапаноўвалі паваражыць на будучы ўраджай і выцягнуць саломінку з-пад сурвэткі, то гэта абавязкова рабілі і гаспадар, і гаспадыня і абяцалі захоўваць саломіну цэлы год.

Сёмага студзеня для дзяцей аграгарадка ў СДК былі праведзены калядныя пасядзелкі «Калядныя забаўлянкі». Спачатку за сталом, на якім былі прыгатаваны салодкія прысмакі і чай, пагаварылі аб тым, што гэта за традыцыя – адзначаць Каляды, што сабой сімвалізуе калядная зорка, чаму важна, каб у вашу хату заглянулі калядоўшчыкі. Пасля свята прадоўжылася ў танцавальнай зале, дзе дзеці ўдзельнічалі ў розных гульнях і атрымалі прызы.

Працягнулася калядная нядзеля абрадам «Калядная варажба», які быў праведзены 11 студзеня на базе Усяжскай бібліятэкі. У прыгожа аформленай пад беларускую хату ўтульнай зале пры запаленых свечках варажылі дзяўчаты і на самую шчаслівую ў гэтым годзе дзяўчыну, і на самую прыгожую, і хто першы замуж пойдзе, і які характар будзе ў будучага мужа. Вядучыя Валянціна Міхайлаўна Сабалеўская і Зоя Віктараўна Халадзінская прапанавалі многія варыянты варажбы. Некаторыя з іх былі праведзены ў пакоі і на вуліцы, а пра некаторыя пагаварылі, каб потым у ноч з 18 на 19 студзеня дзяўчаты маглі паваражыць дома самі.

Думаю, што, калі моладзь будзе ўдзельнічаць у такіх мерапрыемствах, то спадчына наша не будзе забывацца, а маладыя душы будуць поўніцца хараством і багаццем духоўнага скарбу народа.

З.В. ХАЛАДЗІНСКАЯ, Усяжскі СДК.

Информацию читайте в номере 21 – 22 от 29.01.2014 г.