Нядаўна супрацоўнікі Зеленаборскага Дома культуры сумесна з загадчыцай мясцовай бібліятэкі Таццяны Гусевай наладзілі сустрэчу, падчас якой старшыня Зеленаборскага Савета ветэранаў вайны і працы Леў Алегавіч Лагашкін падзяліўся з вучнямі мясцовай школы ўспамінамі свайго дзяцінства. Леў Алегавіч расказаў, што праз чатыры месяцы пасля вызвалення Мінска, ён, дзесяцігадовы хлопчык, разам з бацькамі вярнуўся з Урала, дзе быў у эвакуацыі, у свой родны горад. Ён добра памятае, у якіх руінах быў Мінск. Яшчэ ён узгадаў, што некранутымі ў цэнтры горада засталіся толькі чатыры будынкі: Дом ураду, тэатр оперы і балета, Дом афіцэраў і будынак Акадэміі навук. Недалёка ад аднаго з іх знаходзілася кватэра Лагашкіных.

Падчас сустрэчы дырэктар Дома культуры Валерый Віктаравіч Гусеў распавёў пра артыкул, што друкаваўся ў адной з газет, у якім былі дадзены ўспаміны карэннай мінчанкі, падпольшчыцы, Любові Маркаўны Свержынскай. Там ішла размова пра нечаканы бой савецкага танка ў першыя дні вайны ў Мінску. Сумесна з супрацоўнікамі Смалявіцкай райкі- навідэасеткі быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Вогненны экіпаж” пра гэтую падзею.

Бібліятэкар Таццяна Гусева прэзентавала кнігу-юбіляра «Альпійская балада” Васіля Быкава. Гэты твор быў напісаны 50 гадоў таму, ён знаёміць чытачоў з прыкладам высокага ўзору мужнасці і гераізму савецкіх салдат.

Амаль гадзіну працягвалася гэтая сустрэча, але калі прагучалі апошнія словы, падлеткі не спяшаліся пакінуць памяшканне бібіліятэкі, быццам чакалі працягу цікавай размовы.

Т. АНОП.

Информацию читайте в номере 111 – 114 от 21.05.2014 г.