Восава – адна з невялікіх і маляўнічых вёсак Смалявіцкага
раёна. Калі дакладна ўзнікла яна, цяпер
складана вызначыць. Але, згодна пісьмовым крыніцам, першае ўпамінанне пра яе
датуецца пачаткам дзевятнаццатага стагоддзя. У 1803 годзе Восава ўпамінаецца як
засценак у складзе маёнтка Смалявічы Барысаўскага павета Мінскай губерніі,
уласнасць казны. Паводле перапісу 1897 года тут налічвалася восем двароў і восемдзесят
жыхароў. У 1917 годзе вёска адносілася да Смалявіцкай воласці. Дваццатага
жніўня тысяча дзевяцьсот дваццаць чацвёртага года яе ўключылі ў склад
Жажэлкаўскага сельсавета. Тады ў Восава пражывалі сто трыццаць восем жыхароў у дваццаці адной гаспадарцы. Калі ў
1930 годзе стварылі калгас «Чырвоны Восаў”, насельніцтва вёскі значна
павялічылася – дзвесце чалавек. У гады калектывізацыі ў склад гэтага населенага пункта ўвайшлі пяць
хутароў: Дубнікі, хутары Прыбыльскага, Арлоўскіх, Барткевічаў і Калтовічаў.
Дагэтуль захаваліся і мясцовыя назвы – Прыбыльскае балота, Арлоўская гара,
Барткевічаў лес і Калтовічаў лес. Потым вёску ўключылі ў склад Пліскага
сельсавета, а ў пачатку шасцідзесятых гадоў калгас «Чырвоны Восаў” аб’ядналі з
саўгасам імя Леніна. Сёння тут знаходзіцца трыццаць пяць гаспадарак, але
пастаянна пражываюць толькі дванаццаць жыхароў. Ажыўленай і мнагалюднай
становіцца яна ў дачны сезон і на выхадныя, калі насельніцтва павялічваецца ў
некалькі разоў. На падворках і агародах
чысціня. На градках роўнымі радочкамі растуць морква, буракі, клубніцы,
памідоры, а рознакаляровыя кветкі проста вабяць вочы. Менавіта такой сустрэла
Восава сваіх гасцей на свята вёскі, якое праходзіла ў пачатку ліпеня. Само
надвор’е спрыяла святочнаму настрою. Людзей сабралася шмат: мясцовыя жыхары,
дачнікі, самадзейныя артысты. Нават, прыехалі ўнукі і праўнукі тых, каго, на
жаль, няма ўжо ў жывых. Перад гледачамі разгарнула выставу сваіх работ
самадзейная майстрыха Ніна Ляховіч. Яе прыгожыя пано, расшытыя атласнымі
стужкамі, літаральна распусціліся самымі разнастайнымі кветкамі. З хваляваннем
і захапленнем усе «гарталі” старонкі «сямейнага альбома”. Я сама з
задавальненнем глядзела на фотаздымкі пачатку і сярэдзіны мінулага стагоддзя.
Тут і вайна, і вяселле, і працоўныя будні, і вясковыя вечары, на якіх дзяўчаты
з хлопцамі збіраліся на танцы. Тут кароткая гісторыя вёскі са сваімі радасцямі
і болем.
Восава – адна з невялікіх і маляўнічых вёсак Смалявіцкага раёна. Калі дакладна ўзнікла яна, цяпер складана вызначыць. Але, згодна пісьмовым крыніцам, першае ўпамінанне пра яе датуецца пачаткам дзевятнаццатага стагоддзя. У 1803 годзе Восава ўпамінаецца як засценак у складзе маёнтка Смалявічы Барысаўскага павета Мінскай губерніі, уласнасць казны. Паводле перапісу 1897 года тут налічвалася восем двароў і восемдзесят жыхароў. У 1917 годзе вёска адносілася да Смалявіцкай воласці. Дваццатага жніўня тысяча дзевяцьсот дваццаць чацвёртага года яе ўключылі ў склад Жажэлкаўскага сельсавета. Тады ў Восава пражывалі сто трыццаць восем жыхароў у дваццаці адной гаспадарцы. Калі ў 1930 годзе стварылі калгас «Чырвоны Восаў”, насельніцтва вёскі значна павялічылася – дзвесце чалавек. У гады калектывізацыі ў склад гэтага населенага пункта ўвайшлі пяць хутароў: Дубнікі, хутары Прыбыльскага, Арлоўскіх, Барткевічаў і Калтовічаў. Дагэтуль захаваліся і мясцовыя назвы – Прыбыльскае балота, Арлоўская гара, Барткевічаў лес і Калтовічаў лес. Потым вёску ўключылі ў склад Пліскага сельсавета, а ў пачатку шасцідзесятых гадоў калгас «Чырвоны Восаў” аб’ядналі з саўгасам імя Леніна. Сёння тут знаходзіцца трыццаць пяць гаспадарак, але пастаянна пражываюць толькі дванаццаць жыхароў. Ажыўленай і мнагалюднай становіцца яна ў дачны сезон і на выхадныя, калі насельніцтва павялічваецца ў некалькі разоў. На падворках і агародах чысціня. На градках роўнымі радочкамі растуць морква, буракі, клубніцы, памідоры, а рознакаляровыя кветкі проста вабяць вочы. Менавіта такой сустрэла Восава сваіх гасцей на свята вёскі, якое праходзіла ў пачатку ліпеня. Само надвор’е спрыяла святочнаму настрою. Людзей сабралася шмат: мясцовыя жыхары, дачнікі, самадзейныя артысты. Нават, прыехалі ўнукі і праўнукі тых, каго, на жаль, няма ўжо ў жывых. Перад гледачамі разгарнула выставу сваіх работ самадзейная майстрыха Ніна Ляховіч. Яе прыгожыя пано, расшытыя атласнымі стужкамі, літаральна распусціліся самымі разнастайнымі кветкамі. З хваляваннем і захапленнем усе «гарталі” старонкі «сямейнага альбома”. Я сама з задавальненнем глядзела на фотаздымкі пачатку і сярэдзіны мінулага стагоддзя. Тут і вайна, і вяселле, і працоўныя будні, і вясковыя вечары, на якіх дзяўчаты з хлопцамі збіраліся на танцы. Тут кароткая гісторыя вёскі са сваімі радасцямі і болем.
Невялічкі населены пункт, але на сваё свята сабраў шмат гасцей. З асаблівай цікавасцю ўсе прысутныя слухалі ўспаміны мясцовых жыхароў. Жыццё тут ніколі не стаяла на месцы. Вёска з кожным часам мяняла сваё аблічча, прыгажэла і будавалася. На жаль, унесла свае карэктывы Вялікая Айчынная вайна. Многія з васаўчан пайшлі ваяваць на фронт, альбо ў партызаны, некаторыя не вярнуліся да роднай хаты. Гэта, дзякуючы ім, сёння мы маем магчымасць любавацца мірным небам. Мінута маўчання…
Ва ўсе часы галоўным багаццем былі і будуць людзі – шчырыя, працавітыя і добрасумленныя. Менавіта на іх долю ў пасляваенныя гады выпала аднаўляць разбураную гаспадарку, і менавіта яны не шкадавалі ні сіл, ні здароў’я, працуючы на палях, фермах і прадпрыемствах. Ветэраны працы… Колькі цёплых слоў падзякі было выказана ім падчас святочнага мерапрыемства! Назвы сельгаспрадпрыемстваў мяняліся раз-пораз, толькі не мяняліся іх працаўнікі. Гэта Яніна Мікалаеўна Мацкевіч, Ніна Пятроўна Шкрэд, Рэня Паўлаўна Макоўская, Ганна Пятроўна Краснагір, Раіса Андрэеўна Булаўская, Ядзвіга Станіславаўна Корзун, Леанід Аляксандравіч Каленік і Мікалай Мікалаевіч Гурыновіч.
На свяце прысутнічаў Пётр Вікенцьевіч Шыманскі — ветэран працы Смалявіцкага завода жалезабетонных вырабаў. Доўгі час ён працаваў столярам-станочнікам, а пасля брыгадзірам. Словы павагі і ўдзячнасці за добрасумленную працу гучалі ў адрас гэтага чалавека. Дарэчы, другога ліпеня Пётр Вікенцьевіч адзначыў свой юбілей. Яму споўнілася шэсцьдзесят пяць гадоў. Надзея Іванаўна Буднікава ў гэтым годзе таксама адсвяткавала васьмідзесяціпяцігадовы юбілей. Большую частку свайго працоўнага стажа яна адпрацавала у Смалявіцкім райпо. Працавала нават, будучы на пенсіі, у яе хаце быў вясковы магазін. Адаму Раманавічу Булаўскаму давялося працаваць кавалём і на заводзе «БелАЗ”, і на прадпрыемстве «Сельгастэхніка”, і ў экперыментальнай базе «Жодзіна”. Ветэраны працы прымалі Ганаровыя граматы, падзякі і каштоўныя падарункі ад ДП «ЖодзінаАграПлемЭліта” і ААТ «Смалявічы Бройлер”.
Самы старэйшы жыхар вёскі Восава – Ядзвіга Станіславаўна Корзун. Сёлета ёй споўнілася восемдзесят сем гадоў. Нарадзіла і выхавала пяцёра дзяцей, мае ўнукаў і праўнукаў. А для таго, каб вёска жыла, трэба, каб у ёй нараджаліся дзеткі. Самай малодшай жыхарцы, Паліне Путнікавай, шэсць гадкоў.
У вёскі ёсць свая адметная асаблівасць – усе адзін аднаму амаль радня. Увесь час жылі тут людзі памяркоўна, хадзілі адзін да аднаго ў госці, дзяліліся апошнім, дапамагалі. Стала Восава родным і для тых, хто набыў тут дачу. Цішыня, чыстае паветра, настоенае на водары траў і кветак, ап’яняе людзей, якія доўгі час жылі ў шумным горадзе. Гэта якраз тое спакойнае і прыгожае месца, якога шукаюць цяпер многія, каб пабыць у цішы, атрымаць сапраўдную зямную асалоду. Многія вяскоўцы маюць прыгожыя сядзібы, трымаюць жывёлу, птушак, утрымліваюць у парадку свае двары. Падчас свята былі адзначаны тры лепшыя сядзібы, гаспадары якіх атрымалі падзякі і каштоўныя падарункі. Прыгажэйшымі прызнаны падворкі Валерыя Пятровіча і Яніны Іосіфаўны Крайко, Алены Іванаўны Арлоўскай і Леаніда Аляксандравіча Кляніцкага.
На свяце вёскі Восава жыхары і госці не сумавалі. Святочны настрой ім дарылі вясёлыя і теленавітыя жанчыны з вакальнага калектыву «Родны напеў” Жажэлкаўскага сельскага клуба, загадчык Чырвоназнаменскага сельскага клуба Юрый Аляксандравіч Сапёраў і акампаніятар Віктар Вітальевіч Баравік, кіраўнік узорнага танцавальнага калектыва «Ніка” Барсукоўскага сельскага Дома культуры Ганна Ракіцкая, Кацярына Лашук, Валерыя Лойка, Наталля Камоцкая, Ніна Ждановіч, Крысціна Манулік і Дар’я Пілюга. І атрымалася свята цікавым. Працаўнікам культуры вызначана высокая і важная місія – выхоўваць людзей духоўна і маральна чысцейшымі, узнёслымі, высакароднымі, дарыць радасць зносін і добры настрой, адкрываць таленты і здольнасці, развіваць і адраджаць народныя традыцыі. Такое свята дае магчымасць выказаць асабістую падзяку ад імя ўсіх жыхароў і гасцей свята загадчыцы Жажэлкаўскага сельскага клуба Ніне Чаславаўне Казлоўскай за шчырую любоў да сваёй справы.
У кожнага з жыхароў вёскі свой лёс, свой жыццёвы шлях, але ўсіх аб’ядноўвае родны куточак, бацькоўскі дом. І куды б жыццё не закінула, заўсёды хочацца вярнуцца на сваю родную зямельку, у прыветную вёсачку, якая заўсёды застаецца ў сэрцы кожнага чалавека надзейным прыпынкам і святым абярэгам.
Наталля МЯХЕДКА.
На здымку: Н.Ч. Казлоўская ўручае падарунак Л.Кляніцкаму.
Фота аўтара.
Информацию читайте в номере 159 – 160 от 16.07.2014 г.