Некалькі гадоў таму ў Зеленаборскім сельскім Доме культуры выбіралі
сем цудаў пасёлка. Адным з цудаў жыхары пасёлка тады вызначылі Вялікі Камень –
валун, які ляжыць у мясцовым парку. За гэты час камень быў перастаўлены з
бачнага месца. Некаторыя жыхары пасёлка лічылі яго нават страчаным. З гэтай
нагоды задумалі супрацоўнікі Зеленаборскага СДК арганізаваць патрыятычную акцыю
«Сёмы цуд Зялёнага Бору”, каб нагадаць землякам пра гэтую адметнасць і вярнуць
камень на ранейшае месца – самую высокую кропку парка ды ўсяго Зялёнага Бору.
Калі пачалі пытацца ў мясцовых жыхароў, адкуль з’явіўся камень на гэтым месцы,
ніхто нічога пэўнага не змог адказаць. Мясцовасць у гэтых краях балоцістая,
таму такія вялізныя камяні – рэдкасць у акрузе. 

Некалькі гадоў таму ў Зеленаборскім сельскім Доме культуры выбіралі сем цудаў пасёлка. Адным з цудаў жыхары пасёлка тады вызначылі Вялікі Камень – валун, які ляжыць у мясцовым парку. За гэты час камень быў перастаўлены з бачнага месца. Некаторыя жыхары пасёлка лічылі яго нават страчаным. З гэтай нагоды задумалі супрацоўнікі Зеленаборскага СДК арганізаваць патрыятычную акцыю «Сёмы цуд Зялёнага Бору”, каб нагадаць землякам пра гэтую адметнасць і вярнуць камень на ранейшае месца – самую высокую кропку парка ды ўсяго Зялёнага Бору. Калі пачалі пытацца ў мясцовых жыхароў, адкуль з’явіўся камень на гэтым месцы, ніхто нічога пэўнага не змог адказаць. Мясцовасць у гэтых краях балоцістая, таму такія вялізныя камяні – рэдкасць у акрузе. Арганізатары акцыі вырашылі, калі няма легенды ўзнікнення каменя, трэба яе прыдумаць. Вырашылі правесці конкурс на лепшую легенду аб узнікненні на гэтым месцы валуна. Конкурсныя працы ўдзельнікі апускалі ў спецыяльныя скрыні з лагатыпам конкурса. На заклік адгукнуліся вучань 3-ага класа мясцовай школы Данііл Крэслоў, госць пасёлка Сяргей Аўчыннікаў, выкладчыца беларускай мовы і літаратуры Зеленаборскага навучальна-педагагічнага комплексу, а таксама пенсіянерка Любоў Мініч. Усе чатыры легенды аказаліся надзвычай цікавымі. Аднак жа жыхары пасёлка, якія прымалі ўдзел у галасаванні, аддалі перамогу Любові Мініч. Яна і атрымала галоўны падарунак ад грамадска-культурнай кампаніі «Будзьма беларусамі!” – квіткі на рыцарскі фестываль у Дудутках.

Па выніках акцыі валун заняў сваё месца, а ўдзельнікі акцыі атрымалі асалоду ад песень у выкананні гурта «Рэха”, які завітаў у пасёлак з такой цікавай нагоды.

Зеленаборскі Дом культуры выказвае ўдзячнасць жыхарам пасёлка Аляксандру Зімоніну і Генадзю Масальскаму за дапамогу ў арганізацыі акцыі.

Валерый ГУСЕЎ, дырэктар Зеленаборскага СДК.

Информацию читайте в номере 215 – 220 от 19.09.2015 г.