За
акном – куточак старога саду. Не то, каб ужо зусім здзічэлага, але
нейкага недагледжанага, дзе доўгі час не было
дбайнай гаспадарлівай рукі. І дрэвы самі раслі, як умелі,
прыстасоўваючыся да месца, дзе некалі іх
пасадзіў чалавек. Тонкая вішанька, карані якой
размясціліся амаль ля самага падмурка будынка, выцягнулася ўверх,
павярнула свой «твар” у сонечны бок. З
супрацьлеглага боку яе кволыя галінкі ў ветранае надвор’е аж дакранаюцца да
аконнага шкла, нібы просячы засцерагчы
ад непагадзі. Сакавітыя ягады вішні не даступны чалавеку, бо высока, не
дацягнуцца. І толькі шпакам тут раздолле. Як толькі плады паспеюць, птушкі
дружна налятаюць – і праз якую гадзіну вішанька пазбаўляецца ўраджаю.
Толькі ўцалелыя адзінокія ягадзіны дзе-нідзе
свецяцца ў лістоце. Такая ўжо доля ў гэтай вішні.
За акном – куточак старога саду. Не то, каб ужо зусім здзічэлага, але нейкага недагледжанага, дзе доўгі час не было дбайнай гаспадарлівай рукі. І дрэвы самі раслі, як умелі, прыстасоўваючыся да месца, дзе некалі іх пасадзіў чалавек. Тонкая вішанька, карані якой размясціліся амаль ля самага падмурка будынка, выцягнулася ўверх, павярнула свой «твар” у сонечны бок. З супрацьлеглага боку яе кволыя галінкі ў ветранае надвор’е аж дакранаюцца да аконнага шкла, нібы просячы засцерагчы ад непагадзі. Сакавітыя ягады вішні не даступны чалавеку, бо высока, не дацягнуцца. І толькі шпакам тут раздолле. Як толькі плады паспеюць, птушкі дружна налятаюць – і праз якую гадзіну вішанька пазбаўляецца ўраджаю. Толькі ўцалелыя адзінокія ягадзіны дзе-нідзе свецяцца ў лістоце. Такая ўжо доля ў гэтай вішні.
Куст парэчак рассеўся каля самага плоту – вялізны, магутны, але нейкі пусты, адно лісце, а ягадкі дробненькія, слабенькія. Іх нават і пражорлівыя шпакі дзяўбсці не хочуць.
Два дрэвы кіслай алычы схілілі кроны адно да другога, нібы гэтак побач ім смялей трымацца.
А пасярод гэтых насельнікаў закінутага саду ўзвышаецца старая разгалістая яблыня, якой, напэўна, ужо не адзін дзесятак гадоў. Тоўсты ствол на невысокай адлегласлі ад зямлі разгаліноўваецца на дзве моцныя галіны, як дзве рукі, узнятыя ўгору. Высока ў кроне адна з гэтых «рук” ледзь не напалову спілена. Можа, хтосьці некалі такім чынам хацеў дапамагчы дрэву не разарвацца пад цяжарам багатага ўраджаю. А можа, спілаваў зламанае ветрам галлё. Тым не менш, яблыня стаіць, нібы скалечаная істота, ды ўсё роўна цягнецца да жыцця, імкнецца аддзячыць прыродзе сакавітымі пладамі за дараваны працяг існавання.
Дрэвы, як людзі. Вішанька нагадвае гарэзлівую танклявую дзяўчынку. А яблыня – як сталая жанчына, што пабачыла свету, зведала і радасць веснавой квецені і багатых пладоў, і боль страчаных галін. Але ж нягле- дзячы на выпрабаванні, дрэва прагне жыць, квітнець, пладаносіць, колькі хапае яго сілы.
Гэтая састарэлая яблыня нагадала лёс знаёмай жанчыны — Жаны. Здавалася, усё ў яе жыцці было добра і светла. Сама была высокай, статнай, з твару прыемнай, вясёлай і жыццярадаснай, сіла і ўпэўненасць адчуваліся ў яе моцнай, але па-жаночаму прывабнай, постаці. Усё Жана ўмела, была спраўнай гаспадыняй, клапатлівай маці і жонкай. А яе Васіль, гэткі ж высокі і статны, дужы і надзейны, быў адказным супрацоўнікам адной важнай установы, але чалавекам сціплым, добразычлівым, умеў і дровы пасячы, і цвік убіць, шмат ўласнаручна працаваў на будаўніцтве свайго дома непадалёку ад маляўнічага возера. У сям’і раслі дачушка і сынок – таксама Васілёк.
Але ў жыцці чамусьці часта здараецца, што чалавечае шчасце доўгім не бывае. Захварэла наша Жана цяжка і невылечна. Былі аперацыі і працяглае лячэнне, пасля чаго наступала быццам бы выздараўленне. І ў гэты час яна спяшалася жыць як мага актыўней, паспець зрабіць усё задуманае, не скупіцца на цеплыню і клопат пра блізкіх людзей. У час такога паляпшэння як раз надыйшоў юбілейны дзень нараджэння Васіля. І Жана настаяла адсвяткаваць яго ўрачыста і шматлюдна. Яна сама быццам ажыла, рыхтуючыся да свята. Ёй верылася, што сямейная ўрачыстасць стане пераломным этапам у яе выздараўленні. На свяце, калі пасля многіх тостаў зайграла музыка, жанчына адной з першых выйшла ў круг для танцаў. І як яна танцавала! Адкуль узялася гэтая лёгкасць у рухах, гэтая грацыёзнасць, з якой так узнёсла і ўрачыста несла сябе ў такт музыцы? Быццам, кіравала ёй нейкая вялікая жыватворная сіла. Госці расступіліся, пашырылі круг, даўшы магчымасць гаспадыні праявіць сябе, падтрымлівалі яе гучнымі воклічамі і апладысментамі. А яна, нібы расцвіла ў тым танцы, памала- дзела, скінула з плячэй усе турботы. І здавалася, усё горшае ўжо адступіла.
… Свята адзначалі восенню, а ранняй вясной Жаны не стала. Не змаглі яе выратаваць ні той магічны жыццесцвярджальны танец, ні намаганні медыкаў.
Ч ас ідзе, змяняюцца зімы і вёсны. Ужо ўзмужнелы Васілёк праводзіць у школу дачушку, так падобную на Жану.
А старая яблыня сёлетняй вясной зноў пышна і буйна ахінулася бела-ружовай квеценню. Дрэвы, як і людзі, хочуць жыць.
Э.ПАТАПЧЫК.
Информацию читайте в № 173-176 от 15.06.2016г.