Часцей за ўсе бывае так: дзіця ідзе ў першы клас, а не толькі не
ведае беларускай мовы, але нават ніколі і не чула яе меладычнасці і чысціні.
Бацькі з жахам садзяцца з сынам ці з дачкой рабіць хатняе заданне па беларускай
мове і адчуваюць, што асягнуць неабсяжнае адразу не атрымліваецца. Згублены
нейкі перыяд часу, калі можна было далучаць дзіця да роднай мовы яшчэ з
маленства. Што рабіць? Плаціць грошы рэпетытарам, альбо ёсць іншы варыянт
рашэння праблемы? Прапануем маладым бацькам некалькі парад паступовага
знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.

Часцей за ўсе бывае так: дзіця ідзе ў першы клас, а не толькі не ведае беларускай мовы, але нават ніколі і не чула яе меладычнасці і чысціні. Бацькі з жахам садзяцца з сынам ці з дачкой рабіць хатняе заданне па беларускай мове і адчуваюць, што асягнуць неабсяжнае адразу не атрымліваецца. Згублены нейкі перыяд часу, калі можна было далучаць дзіця да роднай мовы яшчэ з маленства. Што рабіць? Плаціць грошы рэпетытарам, альбо ёсць іншы варыянт рашэння праблемы? Прапануем маладым бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.

Па-першае, калі ваша дзіця наведвае дашкольную ўстанову, вы павінны ведаць, што існуюць заняткі на беларускай мове ў групах сярэдняга і старэйшага ўзросту. На іх рэалізуюцца задачы раздзела «Развіццё маўлення” вучэбнай праграммы дашкольнай адукацыі. Рашэннем педагагічнага калектыву назначаецца адзіны дзень маўлення па-беларуску, калі з раніцы і да вечара дзеці чуюць беларускую мову ў садку і самі спрабуюць на ёй размаўляць. Акрамя таго, праводзяцца фальклорныя святы, напрыклад, «Дажынкі”, «Свята ўраджаю”, «Калядкі”, «Сустракаем вясну” і іншыя, на якіх дашкольнікаў знаёмяць з культурай беларускага народа, яго мовай, традыцыямі, абрадамі, рамёствамі. На гэтыя святы заўсёды запрашаюцца бацькі. Вось вам і першая ступень адукацыі маленькіх беларусаў.

А далей бацькам трэба развіваць дзіця самастойна ў сям’і. З чаго пачаць? Пачніце з калыханак, чытання кніжак-малютак, прывітання на роднай мове. Затым звярніцеся да збораў у садок у гульнёвай форме. «А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце малому. І называйце яго адзенне: шкарпэткі, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі і г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.

Матуля, якая на кухні рыхтуе ежу, можа паклікаць дачушку і прапанаваць ёй паразмаўляць на роднай мове. Назвы садавіны, гародніны, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з задавальненнем будуць ужываць гэтыя словы ў размове з іншымі людзьмі. Таксама тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.

Ідучы па вуліцы з маленькім грамадзянінам Беларусі, раскажыце яму пра помнікі архітэктуры вашага горада, агучце па-беларуску назвы крам, транспарту, дрэў у парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязваць малому размову, калі ён змарыўся, хоча адпачыць ці пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта і тады, калі ваша дзіця пойдзе ў школу, вы ўбычыце, што нездарма бавілі з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.

Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бяромся за працу. Добрых вам гульняў па-беларуску!

Людміла НІШЧЫК, намеснік загадчыка по асноўнай дзейнасці ДУА «Яслі-сад №2 г. Смалявічы”.

Информацию читайте в № 45-48 от 17.02.2016г.