— Колькі колераў у нябеснай вясёлкі? Кожны адкажа:
— Сем.
— А колькі колераў у часопіса “Вясёлка”, якому споўнілася 60 гадоў? — спытаў у вучняў пачатковых класаў сярэдняй школы № 1 імя В.Ф. Купрэвіча г. Смалявічы Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі.
— Колькі колераў у нябеснай вясёлкі? Кожны адкажа:
— Сем.
— А колькі колераў у часопіса “Вясёлка”, якому споўнілася 60 гадоў? — спытаў у вучняў пачатковых класаў сярэдняй школы № 1 імя В.Ф. Купрэвіча г. Смалявічы Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі.
Не адразу прыйшоў адказ. Сапраўды – колькі? Мабыць, больш, чым сем. За сваё даволі доўгае шасцідзесяцігадовае жыццё часопіс змог стаць многакаляровым. Вось і першая прыкмета – многакаляровы. А яшчэ: вясёлы, змястоўны, патрэбны, доўгачаканы… І пасыпаліся прапановы…
Зусім новым колерам заззяла “Вясёлка” на школьнай сцэне ў дзень свайго юбілею. Да свята рыхтаваліся. Быў аб’яўлены конкурс на лепшы малюнак, які можа стаць вокладкай новага нумара часопіса, лепшы аўтарскі верш, казку ці апавяданне, прысвечаныя “Вясёлцы”.
І вось наступіў той дзень, калі ўсе прадставілі гледачам свае творы. Упрыгожаная актавая зала сустракала гасцей малюнкамі-вокладкамі, выставай кніг Уладзіміра Ліпскага, мультымедыйная сістэма перагортвала старонкі часопісау “Вясёлка”.
А на сцэне галоўныя героі свята — Вясёлка і Вася Вясёлкін, ролі якіх выконвалі навучэнцы 4 “В” класа Маша Ліннік і Яраслаў Сыцік. Яны віталі сяброў часопіса. Першымі на сцэне чыталі свае вершы Паліна Доева (1 “А” клас), Яна Стулінская (2 “Б” клас), Ліза Піскун (3 “Б” клас), а Арцём Арцюх (3 “В” клас) пазнаёміў са сваёй казкай “Сон-настаўнік”. Гэтыя творы дзяцей у хуткім часе могуць з’явіцца на старонках часопіса.
Пасля юных паэтаў на сцэне выступілі дэкламатары. Гэта Максім Сыцік (1 “А” клас), Саша Ліннік (2 “Г” клас), Лена Шышэніна (2 “Б” клас), Аляксей Мікішка і Ягор Тальчук (2 “В” клас). Яны чыталі вершы беларускіх паэтаў, надрукаваныя ў розных нумарах часопіса “Вясёлка”.
Не магло абыйсціся свята без цікавай пастаноўкі. І вось на сцэне разгортваецца казачнае прадстаўленне паводле п’есы-казкі Міколы Захаранкі “Дажджлівая восень”, у якой прымалі ўдзел вучні 4 “Б” класа: Данііл Лаўрушкін і Ягор Стэфановіч, вучні 4 “В” класа: Міла Ракіцкая і Каця Барысава, вучні 4 “Г” класа: Ксюша Яблонская, Артур Крапіўніцкі, Віка Віжунова, Павел Шынкароў і Уладзік Васілевіч. Гледачы з цікавасцю і задавальненнем назіралі за гульнёй юных акцёраў, якія так умела і па-мастацку ўвайшлі ў ролю героеў. Калі казка скончылася, акцёраў доўга не адпускалі са сцэны. “Малайцы!” — гучала з залы.
Цудоўным акордам стала выкананне песні Ніны Галіноўскай “Чароўная вясёлка” у выканні вучняў 4 “Г” класа. “Вясёлкіна” свята выйшла змястоўным . Яно надоўга запомніцца гледачам. Усе дзеці будуць узнагароджаны прызамі і дыпломамі.
ДУА “Сярэдняя школа №1 імя В.Ф. Купрэвіча г. Смалявічы”.
Фота з архіва ўстановы адукацыі.
Информацию читайте в № 157-160 от 31.05.2017 г.