Менавіта з такім дэвізам Смалявіцкія выратавальнікі ў рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Канікулы без дыму і агню” наведалі выхаванцаў дзіцячага садка №1 г.Смалявічы.
Супрацоўнікі МНС і іх праца заўсёды прыцягваюць увагу дзяцей. А калі яшчэ ўдаецца дакрануцца да пажарнага абсталявання, надзець каску і патрымаць у руках сапраўдную рацыю – гэта выклікае асаблівую, нічым не памерную радасць.

Маленькім хлопчыкам і дзяўчынкам нагадалі пра тое, як трэба паводзіць сябе ў выпадку надзвычайнага здарэння і як выклікаць ратавальнікаў, калі гэта неабходна. Пабачыўшы аўтаномны пажарны апавяшчальнік, многія дзеці гаварылі: “У нас таксама такі ёсць!” .
Ззяючыя вочы дзяцей уважліва сачылі за тым, як злучаюцца паміж сабой рукавы, як па іх “прабіраецца” вада, як яна знаходзіць сваё выйсце. І менавіта ў такія моманты разумееш, наколькі патрэбна такая прафілактычная работа.
Надзея МАЛЧАНАВА, спецыяліст ГПіА Смалявіцкага РАЧС.
Информацию читайте в № 217-220 от 26.07.2017 г.