Вядома, што самае лепшае адкрыццё – тое, якое дзіця робіць само. Кожную вясну дома на падаконніках у мам і бабуль красуецца расада ў скрыначках рознай формы і колеру, да якіх дзецям строга забараняецца дакранацца. А ў садку дзеці самі вырошчваюць расаду кветак і гародніны. Бо менавіта ў дашкольным узросце закладваюцца пазітыўныя адносіны да прыроды і прыродных з’яў, адкрываецца дзівосная разнастайнасць расліннага свету, упершыню ўсведамляецца роля прыроды ў жыцці чалавека.
Вядома, што самае лепшае адкрыццё – тое, якое дзіця робіць само. Кожную вясну дома на падаконніках у мам і бабуль красуецца расада ў скрыначках рознай формы і колеру, да якіх дзецям строга забараняецца дакранацца. А ў садку дзеці самі вырошчваюць расаду кветак і гародніны. Бо менавіта ў дашкольным узросце закладваюцца пазітыўныя адносіны да прыроды і прыродных з’яў, адкрываецца дзівосная разнастайнасць расліннага свету, упершыню ўсведамляецца роля прыроды ў жыцці чалавека.
З 2015 года педагагічны калектыў ДУА «Яслі-сад №5 г.Смалявічы» працуе над рэалізацыяй педагагічнага праекта «Фарміраванне экалагічнай культуры дашкольнікаў ва ўзаемадзеянні з сем’ямі выхаванцаў». З педагогамі, бацькамі праводзяцца разнастайныя формы работы па павышэнню экалагічнай кампетэнтнасці. Але мы лічым, што галоўныя ўдзельнікі праекта — гэта дзеці. І таму ўсе намаганні напраўлены на выхаванне ў дзяцей гуманных адносін да ўсяго жывога, у якасці асноўнага кампанента такога выхавання выступае эмпатыя. Экалагічнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўросту — гэта ў першую чаргу пашырэнне ў дзяцей экалагічных ўяўленняў, развіццё ў iх эмацыянальна- цэннасных адносін да прыроды, фарміраванне матываў, а таксама ўменняў экалагічнамэтазгоднай дзейнасці.
Гэтай вясной у дзіцячым садку было прынята рашэнне рэканструяваць тэрыторыю агарода. Для зручнасці працоўнай дзейнасці на агародзе былі збудаваны драўляныя скрыначкi на пэўнай адлегласці адна ад другой. Ва ўмовах невялікай тэрыторыі агарода выкарысталі і вертыкальны варыянт для пасадкі фасолі. Вертыкальны агарод не толькі служыць элементам дэкору, але і садзейнічае экалагічнаму выхаванню дашкольнікаў. Акрамя таго, такі агарод дазваляе ажыццяўляць догляд раслін у вертыкальным становішчы цела, што асабліва важна для захавання здароўя дзяцей. На агародзе выхавацелі Л.М.Казлова, І.Я.Грыневiч, Н.Ф.Сіўчык, Ю.С.Мікуленя маюць магчымасць арганізоўваць не толькі пазнавальную практычную дзейнасць, але і даследчую. Вельмі важна, каб дзеці актыўна ўдзельнічалі не толькі ў пасеве раслін, але і ў пастаянным назіранні і доглядзе іх.
Немалаважа, каб агарод быў поліфункцыянальным, каб яго можна было выкарыстоўваць у іншых відах дзейнасці дзяцей: у развіцці маўлення, матэматычным развіцці і г.д. Каб дзецям было цікава, выхавацелі Н.В.Мiнкевіч, Ю.У.Сяргеенка выкарыстоуваюць у час назіранняў дзённік (з малюнкаў), дзе фіксуюць змены росту раслін. Такая праца развівае назіральнасць, прывучае ўважліва адносіцца да навакольнага асяроддзя, устанаўліваць паслядоўнасць і сувязь прыродных з’яў. Вырошчванне і назіранне за раслінамі, параўнанне формы і колеру лісця, разглядванне іх праз лупу дазваляе дашкольнікам разам з выхавацелямі вызначаць умовы, неабходныя для росту і развіцця раслін, таму гэта яшчэ і цудоўны даследчы матэрыял.
Так, выхавацель Н.І.Навуменка са сваімі выхаванцамі працавалі над міні-праектам «Наш агарод». У выніку даследвання прыйшлі да высновы, што для росту раслін патрэбны не толькі цяпло, святло, вада, але ў першую чаргу ўрадлівая глеба. Бо колькі ні палівалі, колькi ні назіралі, усё роўна на градцы, дзе замест урадлівай зямлі быў пясок, каменьчыкі, шчэбень так нічога і не вырасла. І цяпер у выніку даследчай дзейнасці дзеці ведаюць, чаму ў нас на агародзе ёсць пустая градка.
Але ж агарод — гэта не толькі градкі з агароднінай. Тут ёсць куточак з лекавымі раслінамі, куточак поля з кукурузай, грэчкай, бабовымі і рознымі відамі каласавых раслін.
З вялікай радасцю дзеці ўдзельнічалі ў фальклорным свяце «Зажынкі». Спявалі песні на беларускай мове, чыталі вершы, адгадвалі загадкі. Ролю гаспадыні і жнеек выконвалі музыкальны кіраўнік Л.В.Бараноўская, кіраўнікі фізічнага выхавання С.Л. Беценя, Н.А.Жыгар.
Бадай, самае доўгачаканае дасягненне дзіцячай працы – збор ураджаю. І не вельмі важна, колькi кілаграмаў будзе сабрана гародніны, а важна другое – стварэнне ў дзіцячай установе развіццёвага экалагічнага асяроддзя, фарміраванне ўяўленняў дзяцей пра навакольны свет, прывіццё дашкольнікам культуры працы, развіццё ў іх пазнавальнай даследчай цікавасці, дапытлівасці, камунікатыўных уменняў i навыкаў.
Прапануем наведаць сайт нашай ўстановы https://smolevichi-sad5.schools.by/photoalbum/93192, фотаальбом «Педагогический проект», https://smolevichi-sad5.schools.by/photoalbum/22432, фотаальбом «Путешествие по экологической тропе».
Падрыхтавала Г.В.САДОЎСКАЯ, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Яслі –сад №5 г. Смалявічы».
Информацию читайте в № 245-248 от 19.08.2017 г.