Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі…

У. Дубоўка.

Нядаўна ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Пліская сярэдняя школа імя У.А. Мікуліча” прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Міжнароднаму Дню роднай мовы. Усе вучні і супрацоўнікі школы на працягу тыдня былі ўдзельнікамі акцыі “Размаўляем па-беларуску”.  Безумоўна, выдадзены спецыяльны выпуск газеты “Роднае слова”.

Вельмі ўдала прайшло мерапрыемства “Таямніцы роднага слова” (удзельнікі – вучні 8-х класаў, настаўніца Галіна Мікалаеўна Ермаловіч).

Віктарына “Знаўцы роднага краю” (да стагоддзя з дня нараджэння В. Дуніна-Марцінкевіча) выявіла мацнейшых літаратараў з 9-х класаў (настаўніца Таццяна Іванаўна Дзямідчык).

Зацікавіла пяцікласнікаў таксама выстава “Смак роднай мовы”, на якой вучні ўбачылі і назвалі па-беларуску журавіны, суніцы, ажыны, кавун, агрэст, маліны (настаўнік Алена Уладзіміраўна  Котар).

Конкурс малюнкаў “Вобразы мілыя роднага краю” паказаў, што вучням дарагія і блізкія  такія мясціны, як родная хата, школа, Палац культуры, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, рэчка Пліса і яе прыбярэжная частка, царква.

Амаль 60 чалавек сабраў конкурс “Буслік-2018”.

На працягу Тыдня гучалі беларускія народныя і эстрадныя песні, выконваліся танцы.

Завяршыўся Тыдзень святам “Масленіца”.

Самыя актыўныя ўдзельнікі Тыдня былі ўзнагароджаны  граматамі, падзякамі і прызамі.

Т.І. ДЗЯМІДЧЫК, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Пліская сярэдняя школа імя У.А. Мікуліча”.

На фота: падчас мерапрыемства.

Фота з архіва ўстановы адукацыі.

Информацию читайте в № 77-80 от 14.03.2018 г.