Для арганізацыі вольнага часу дзяцей на перыяд летняга адпачынку на пачатку жніўня ў Арджанікідзеўскай бібліятэцы-філіяле прайшоў Дзень дзіцячай перыёдыкі “Сонечны зайчык на часопіснай старонцы”, дзе былі прадстаўлены перыядычныя выданні для дзяцей. У наш час інтарэсы сучасных школьнікаў вельмі разнастайныя, таму прапанаваныя ўвазе дзяцей часопісы і газеты адказвалі самым розным інтарэсам і запытанням. Цікавасцю ў маленькіх чытачоў карысталіся беларускія часопісы: “Непаседа”, “Познайка”, “Вясёлка”, “Адзін дома”, “Рюкзачок”, “Мішутка”, “Каламбур”. На старонкаах гэтых часопісаў можна знайсці шмат пазнавальнай інфармацыі: разнастайныя гульні, конкурсы, віктарыны, загадкі, галаваломкі, крыжаванкі. Гэтыя дзіцячыя перыядычныя выданні ніколі не застаюцца без увагі школьнікаў, часопісы робяць жыццё дзяцей разнастайней і цікавей, дапамагаюць ім у арганізацыі вольнага часу, а кожная новая старонка становіцца для іх сапраўдным адкрыццём.

* * *

Падчас летняга адпачынку Зеленаборская сельская бібліятэка таксама падрыхтавала для сваіх маленькіх чытачоў разнастайныя  мерапрыемствы, каб і на канікулах дзеці не забывалі пра кнігу. Такім чынам, дзеці, завітаўшыя ў бібліятэку, мелі магчымасць пазнаёміцца з выданнямі пра жывёл, птушак і рыб, а пасля  адказаць на пытанні аднайменнай віктарыны.

Вучні мясцовай школы ўдзельнічалі ў інтэлектуальнай гульні “Гэтыя забаўныя жывёлы”, якая была прысвечана катам. Пазнавальная інфармацыя пра гэтых хатніх улюбёнцаў была атрымана  з часопіса “Родная прырода”, дзе гэтай тэме было прысвечана некалькі нумароў.

Наталля ТЫШКОЎСКАЯ.