Вясковае насельніцтва  — часцей
за ўсё людзі больш сталага ўзросту.  Многія
гады яны аддалі сельскім прафесіям, выгадавалі-вывучылі дзяцей,  а выйшаўшы на заслужаны адпачынак, пакінуўшы свае
працоўныя калектывы, то часам і засумуюць. Адных не задавальняе невялікая пенсія,  да другіх дзеці рэдка наведваюцца, трэціх здароўе
турбуе…

Вясковае насельніцтва  — часцей за ўсё людзі больш сталага ўзросту.  Многія гады яны аддалі сельскім прафесіям, выгадавалі-вывучылі дзяцей,  а выйшаўшы на заслужаны адпачынак, пакінуўшы свае працоўныя калектывы, то часам і засумуюць. Адных не задавальняе невялікая пенсія,  да другіх дзеці рэдка наведваюцца, трэціх здароўе турбуе…

Але ж можна наладзіць сваё жыццё на пенсіі і па-іншаму, як гэта зрабілі  ветэраны працы з аграгарадка Будагова.  Месцам, дзе  могуць сабрацца пажылыя вяскоўцы, стала  сельская бібліятэка,  загадчыцай  якой працуе таксама чалавек   ужо паважанага ўзросту  Галіна Іосіфаўна Піліпёнак.  Яна і прапанавала ветэранам працы аб’яднацца ў так званы клуб па інтарэсах. Назвалі клуб «55+” і пачалі збірацца па вечарах на яго пася джэнні, дзяліцца навінамі і ўспамінамі, разам спяваць любімыя песні. Праўда, не хапала музыканта, які мог бы  падыйграць  ды павесці за сабой творчы калектыў. Тады і прывяла на вячоркі  Галіна Іосіфаўна свайго мужа Міхаіла Іванавіча. Ён таксама ўжо на пенсіі, але яшчэ працуе ў Жодзіне на кавальскім заводе,  ды яшчэ добра грае на акардэоне.   Спявачкі абмеркавалі  праграму сваіх будучых выступленняў і пачалі рэпетыцыі.

Цяпер ядро творчага ветэранскага калектыву складаюць Таццяна Якаўлеўна Лаўнік,  Валянціна Канстанцінаўна Тарасюк,  Ларыса Аляксандраўна Сталыга,  Марыя Генадзеўна  Гарніцкая, Людміла Пятроўна Шэршань,  Ларыса Мікалаеўна Рэшатнёва і, вядома ж, Міхаіл Іванавіч Піліпёнак, які пасля работы спяшаецца кожны раз на сустрэчу  з самадзейнымі спявачкамі.

Дэбютам дзейнасці клуба «55+” стала свята Масленіцы. У масленічную надзелю на пляцоўцы каля вясковага магазіна паставілі прыгожа аформленыя сталы з самаварамі,  стосамі пульхных бліноў, сподачкамі з варэннем і мёдам.   Усё гэта падрыхтавалі  ўдзельнікі клуба. Хутка сабраліся вяскоўцы. Вядучай святочнай праграмы стала Галіна Іосіфаўна, чытала вершы, загадвала загадкі. А спявачкі ў святочных касцюмах, з квяцістымі хусткамі на плячах, заспявалі падрыхтаваныя да гэтага свята песні.

З вялікім задавальненнем успрынялі вяскоўцы «жывую” музыку ў выкананні Міхаіла Іванавіча на акардэоне,  і самі пачалі падпяваць задушэўныя  і жартоўныя беларускія песні, прасілі выканаць іх яшчэ і яшчэ раз. 

Ужо і намечаная праграма завяршылася, а  жыхары не спяшаліся разыходзіцца па хатах. Песні, музыка, масленічныя бліны – усё гэта яднала людзей, збліжала. Да таго ж  гэта была Прашчоная нядзеля, калі людзі просяць адзін другога дараваць ім магчымыя крыўды. І святлела на душы ў кожнага, хто   прыйшоў у гэты дзень на сустрэчу з самадзейнымі артыстамі.

Гэта свята – доказ таго, што не трэба скардзіцца на шэрыя будні і чакаць, што нехта аднекуль прыйдзе і зробіць тваё жыццё вясёлым і шчаслівым. Усё ў нашых руках, трэба толькі захацець!

А ў бліжэйшых планах ветэранскага клуба – пашырыць канцэртны рэпертуар і свае рады,  наладзіць творчую сустрэчу з мастацкім калектывам «Маладзічкі” з пасёлка Усяж, арганізаваць экскурсіі ў Хатынь, на «Лінію Сталіна”, у новы музей Вялікай Айчыннай вайны. Спадзяёмся,  што з транспартам для паездак дапаможа кіраўніцтва мясцовай гаспадаркі «ЖодзінаАграПлемЭліта”, якую ўзначальвае  Мікалай Уладзіміравіч Неўмяржыцкі, які ўмее падтрымаць добрую ініцыятыву вяскоўцаў, што шмат гадоў шчыра працавалі ў сельскай гаспадарцы.

Зінаіда Мікалаеўна БАРАНОЎСКАЯ,  старшыня Жодзінскай пярвічнай ветэранскай арганізацыі.

Информацию читайте в № 85- 88 от 26.03.2016г.