(Імі з чытачамі “КС”  дзеліцца  Валянціна  Паўлаўна  Саковіч,  жыхарка  вёскі Арэшнікі).

У  народзе  кажуць: «Шчаслівы  той  чалавек,  які  ідзе  на  работу  з  задавальненнем  і вяртаецца  дахаты  з  радасцю». А  яшчэ  кажуць, што  трывала  стаяць  можна  на  зямлі  на  двух нагах:  адна  нага — гэта  любімая  работа,  другая — дружная,  моцная  сям\’я.

(Імі з чытачамі “КС”  дзеліцца  Валянціна  Паўлаўна  Саковіч,  жыхарка  вёскі Арэшнікі).

У  народзе  кажуць: «Шчаслівы  той  чалавек,  які  ідзе  на  работу  з  задавальненнем  і вяртаецца  дахаты  з  радасцю». А  яшчэ  кажуць, што  трывала  стаяць  можна  на  зямлі  на  двух нагах:  адна  нага — гэта  любімая  работа,  другая — дружная,  моцная  сям\’я.

У  наш час  няшмат  знойдзецца  людзей,  якія  могуць  сказаць,  што  ў  працоўнай кніжцы  ў іх  толькі  два  запісы:  «Прыняты… Звольнены».  Адкрываем  працоўную  кніжку   Валянціны  Паўлаўны  Саковіч,  чытаем: 1. «Прынята  на  работу  ў  сельскі  клуб  загадчыцай  (вёска Макевічы, Клімавіцкі  раён,  Магілёўская  вобласць).  2. Пераведзена  ў  сельскі  клуб    вёскі Арэшнікі Смалявіцкага раёна  ў  сувязі  са  зменай  месца  жыхарства.    3.Звольнена  з  работы ў   сувязі  з  выхадам  на  пенсію». І ўжо зусім  мала  сямейных  пар  могуць сказаць,  што  стаж  іх сумеснага жыцця  складае больш  за сорак гадоў.  А  калі  быць  больш  дакладнымі,  то  са  сваім   сужонцам Валянціна  Паўлаўна  пражыла   амаль сорак тры гады. «Дзе  жыве  гэтая   незвычайная  жанчына?» —   запытаеце  вы.  А  мы  вам  адкажам: «У  вёсцы Арэшнікі  Смалявіцкага раёна».

Падыходзім  да  дома  Валянціны  Паўлаўны: чыста  прыбраны  падворак,  прыгожы  кветнік, дагледжаны  агарод…  На  вочы  трапляецца невялічкі  трактар,  іншыя  гаспадарчыя  прыстасаванні.  Гаспадыня  ловіць  наш  позірк: «Мне  пашанцавала  з  мужам.  Ён  у  мяне  майстар  на  ўсе  рукі.  Умее  і  любіць  працаваць  на  зямлі.  З  любой  тэхнікай  на  «ты».  У  свой  час  скончыў  інстытут  механізацыі  і электрыфікацыі.   Добра  валодае  камп’ютэрам,  займаецца  фатаграфіяй,  малюе  алейнымі  фарбамі…

Лягчэй  сказаць,  што  ён  не  ўмее».  Гаворыць пра  спадарожніка жыцця,  а  вочы  свецяцца пяшчотай.

Заходзім  у  хату.  Чыста,  утульна,  кожная  рэч —  на  сваім  месцы,  прыемна  пахне  свежым  печывам.   Гаспадыня  запрашае  да  стала, прапануе    гарбату.  Просім  расказаць  аб сабе,  пра  работу  ў  клубе,  пра  людзей,  з  якімі  давялося  працаваць.   Непрыкметна  завязваецца  размова.

—  Я  лічу,  што  ў   жыцці  кожнага  чалавека   павінна  прысутнічаць  каханне абавязкова, —  распачынае свой аповед Валянціна Паўлаўна. —   Чалавеку  вельмі  цяжка  жыць  без  яго.  Свайго сужонца,  Віктара  Аркадзьевіча,  я  сустрэла  ў сябе на  радзіме.  Пайшла  патэлефанаваць  у  праўленне, каб  даведацца,  ці паступіла   ў   культурна-асветніцкае  вучылішча     на  аддзяленне драматургіі. Добра  памятую дату —  29  верасня  1967  года.  Зайшоў  ён,  нашы  вочы  сустрэліся.  Гэта  было каханне  з  першага  погляду.  У  галаве  імгненна  пранеслася:  «Мой  чалавек!».  18  лістапада  мы    ўзялі шлюб.  Я  думаю,  што  калі ты  знаходзіш  сваю  палавінку,  то  колькасць  сустрэч  не  мае  значэння.  З  каханым  чалавекам  хочацца  быць  побач,  хочацца  бачыць  яго, чуць,  мець  магчымасць  клапаціцца  пра яго.  Я  не  проста, гаворачы па-руску “вышла  замуж”,  я  стала  жыць  за  мужам.  У  нашай  сям’і  ён  галоўны,  яго  слова  рашаючае.

Выгадавалі  сына  і  дачку,  дапамаглі ім  атрымаць  вышэйшую  адукацыю.  Зараз  яны  дарослыя,  маюць уласныя  сем’і.  Прыязджаюць  з  унукамі  (а  іх  у  нас  чацвёра)  у  госці,  мы  ім  заўсёды  рады.    Дарэчы,  у  жыцці    шмат  чаго  паўтараецца.  К  нам  дадому  пад  заказ  малады  чалавек  прыгнаў  з  Германіі  машыну. Убачыўшы  нашу  дачку,  сказаў: «Здаецца,  я  знайшоў  у  вас  сваё каханне!»  Праз  нейкі  час  прыйшло  запрашэнне  з  Германіі,  а  праз  два  месяцы  маладыя ажаніліся.  І  жывуць,  дзякуй   Богу,  вельмі  добра.

Подробную информацию читайте в номере 199 – 200 от 1.09.2010 г.

 

Л.ЦЫБРАНКОВА, загадчыца  СДК  вёскі Арэшнікі,

В.КАВАЛЕВІЧ, мастацкі  кіраўнік.