Сёння ў старажытным горадзе Ліда ў Гродзенскай вобласці пачаў сваю работу рэспубліканскі фестываль-кірмаш “Дажынкі-2010”.
На традыцыйнае свята хлебаробаў сабраліся лепшыя з лепшых прадстаўнікоў раслінаводчай галіны краіны – камбайнеры, механізатары, вадзіцелі, кіраўнікі і спецыялісты сельскай гаспадаркі, якія, нягледзячы на вельмі складаныя ўмовы сяўбы і ўборкі ўраджаю, дасягнулі найбольш высокіх вынікаў у рабоце, унеслі свой важкі ўклад у агульны каравай дзяржавы. Іх заслуга – што будзем з хлебам, са сваім хлебам!

У складзе дэлегацыі Мінскай вобласці, якая прымае ўдзел у Дажынках, у ліку пераможцаў рэспубліканскага спаборнітцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур, нарыхтоўцы кармоў, знаходзяцца і прадстаўнікі нашага раёна.
Гэта — пераможцы рэспубліканскага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур у 2010 годзе:
БОНДАРАЎ Дзмітрый Уладзіміравіч, старшы камбайнер рэспубліканскага дачэрняга ўнітарнага прадпрыемства па племянной справе “Зарэчча”, які заняў першае месца сярод старшых камбайнераў маладзёжных экіпажаў.
ЗАПРУЦКІ Максім Генадзьевіч, старшы камбайнер замежнага прыватнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Штотц Агра-Сервіс”, які заняў другое месца сярод старшых камбайнераў маладзёжных экіпажаў.
Шчыра віншуем нашых землякоў з выдатнай працоўнай перамогай, ганарымся іх высокімі дасягненнямі і жадаем новых поспехаў у высакароднай працы хлебаробаў!