Штогод грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз жанчын” праводзіць рэспубліканскі конкурс “Жанчына года”, дзе ў некалькіх намінацыях вызначае лепшых прадстаўніц краіны самых розных напрамкаў вытворчай і грамадскай дзейнасці. Ужо ў канцы адыходзячага года да ўдзелу ў такім конкурсе, у намінацыі “За ўклад у адраджэнне вёскі”, была запрошана кіраўнік ПУП “Азярыцкі-Агра” Ніна Вікенцьеўна Жалязнова.

Штогод грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз жанчын” праводзіць рэспубліканскі конкурс “Жанчына года”, дзе ў некалькіх намінацыях вызначае лепшых прадстаўніц краіны самых розных напрамкаў вытворчай і грамадскай дзейнасці. Ужо ў канцы адыходзячага года да ўдзелу ў такім конкурсе, у намінацыі “За ўклад у адраджэнне вёскі”, была запрошана кіраўнік ПУП “Азярыцкі-Агра” Ніна Вікенцьеўна Жалязнова.

Напэўна, нішто так яскрава не адлюстроўвае чалавечую душу і яе сутнасць, як фотаздымкі, зробленыя ў розныя гады  і пры самых розных абставінах. Здаецца, гэта толькі імгненні, схопленыя непрадузятым  аб’ектывам. Але ж ўсё наша жыццё  саткана з імгненняў – светлых і горкіх,  важных і не зусім, асабліва значных і самых звычайных, будзённых.  А ў цэлым яны зліваюцца ў тваё жыццё, адлюстроўваючы  характар і самабытнасць, індывідуальнасць і грамадскую значнасць. Бадай, кожны паважаючы сябе чалавек, кожная сям’я імкнуцца стварыць свой жыццёвы летапіс – каб жыла памяць і заставаўся напамінак пра той след, які пакідаеш  на гэтай  зямлі, пад гэтым сонцам.

У сямейным альбоме Ніны Вікенцьеўны  Жалязновай рэдка  сустрэнеш здымак, на якім бы яна была адна. Усё – сярод людзей. Сярод родных і блізкіх, сярод калег і сяброў, на адказных сустрэчах і важных мерапрыемствах – усюды яна ў гушчыні людзей, у іх акружэнні, і ўсюды з яснай, шчырай усмешкай на прыветлівым твары, свеціцца ўся, як вясновае сонейка.

… Вось на здымку яны разам з мужам Алегам Анатольевічам, ужо ў сталым узросце, прыхіліліся да любімай бярозкі, што шапоча пад вокнамі дома. І гэтулькі цеплыні ў іх вачах, быццам, толькі-толькі пачалося іх каханне ў гады студэнцкага юнацтва. Разам вучыліся на адным курсе ў Беларускай сельгасакадэміі, атрымалі спецыяльнасць агранома, пажаніліся, разам паехалі  на працу ў  вёску. Разам раслі па службовых лесвіцах – практычна ўвесь час на кіруючых пасадах. А болей ўсяго запомніліся  гады работы  ў гаспадарцы “Палессе” Любанскага раёна, дзе Алег Анатольевіч быў старшынёй, а Ніна Вікенцьеўна – галоўным аграномам. Там  зведалі радасці ад першых прыкметных поспехаў у працы, ад прызнання людзей, з якімі працавалі побач,  і ад высокіх ацэнак  сваёй работы дзяржавай, калі атрымалі свае першыя ўзнагароды. Памыляецца той, хто не бачыць у вясковай працы месца для творчасці. Работа на зямлі, безумоўна, справа  вельмі складаная і адказная, але для агранома па прызванні – гэта той прастор, дзе ажыццяўляюцца мары, дзе тваё ўменне і прафесійнае майстэрства аддзячваюцца багатым ураджаем – хлебам на стале ў людзей.

Подробную информацию читайте в номере 301 – 304  от 30.12.2010 г.

Э.ПАТАПЧЫК.