Ад якасці падрыхтоўкі да сяўбы залежыць лёс будучага ўраджаю. А задачы, што стаяць перад земляробамі, штогод ускладняюцца. Так, у гэтым годзе хлебаробы Смалявіччыны павінны атрымаць 101,6 тысячы тон зерневых і зернебабовых. Адпаведна, сярэдняя ўраджайнасць зерневых пасля дапрацоўкі, у свірнавай вазе, павінна скласці каля сарака цэнтнераў з гектара.
Ад якасці падрыхтоўкі да сяўбы залежыць лёс будучага ўраджаю. А задачы, што стаяць перад земляробамі, штогод ускладняюцца. Так, у гэтым годзе хлебаробы Смалявіччыны павінны атрымаць 101,6 тысячы тон зерневых і зернебабовых. Адпаведна, сярэдняя ўраджайнасць зерневых пасля дапрацоўкі, у свірнавай вазе, павінна скласці каля сарака цэнтнераў з гектара.
Яшчэ восенню была праведзена вялікая падрыхтоўчая работа — пасеяны азімыя і выкананы ўвесь неабходны комплекс агратэхнічных мерапрыемстваў. Гэта дасць магчымасць вясной у максімальна сціслы тэрмін правесці сяўбу з мінімальнай апрацоўкай глебы.
Аднак, каб са спакойным сэрцам чакаць вясенняга цяпла і магчымасці вывесці пасяўную тэхніку на палеткі, кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў трэба паклапаціцца яшчэ пра цэлы шэраг фактараў. Зараз на вастрыні ўвагі вывазка на палі арганікі, забяспечанасць мінеральнымі тукамі і насеннем, наяўнасць і рамонт тэхнікі.
Пра галоўныя зімовыя клопаты хлебаробаў мы пагутарылі з намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Смалявіцкага райвыканкама Міхаілам Генадзьевічам ТОЛКАЧАМ.
— Міхаіл Генадзьевіч, колькі тон арганічных угнаенняў на гектар неабходна, у сярэднім, унесці на палях нашага раёна для падтрымання бездэфіцытнага балансу гумусу?
— Разлік патрэбнасці робіцца на аснове аграхімічных дадзеных для кожнага канкрэтнага поля, з улікам тыпу глебы, яго механічнага складу, утрымання мікра- і макраэлементаў, культуры-папярэдніка, дзеяння і паслядзеяння унесеных хімічных і арганічных угнаенняў, кіслотнасці глебы і ўтрымання ў ёй гумуса, асаблівасцей гатункаў раслін, плануемых пад сяўбу. Для нашага раёна ў гэтым годзе дастаткова вывезці, у сярэднім, 12,5 тоны арганікі на гектар.
— Тых аб’ёмаў арганікі, якія назапашаны, дастаткова, каб забяспечыць гэтыя патрэбы? І ці своечасова вывозіцца гной на палеткі?
— Адпаведна праведзеным разлікам раёну даведзена заданне нарыхтаваць і вывезці на палі 565 тысяч тон арганікі пад яравую сяўбу. Па стану на 1 лютага вывезена 400 тысяч тон, што складае 71 працэнт ад задання і 85 працэнтаў да графіку. Гэты паказчык на ўзроўні сярэднеабласнога. Калі глядзець у разрэзе сельгаспрадпрыемстваў, то большая іх частка ўкладваецца ў графік. Сярод лідэраў — АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ” (96 працэнтаў да графіку), РУСП “Пятровічы” (125 працэнтаў да графіку).
У раёне кожны дзень спецыялізаванымі звеннямі ПУП “Смалявічы-Сузон”, ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс” і ўласным транспартам сельгаспрадпрыемстваў вывозіцца да пяці тысяч тон арганічных угнаенняў. Трэба ўлічваць, што вывозіцца і паўвадкая фракцыя. Таму, каб пазбегнуць страт карысных рэчываў і паменшыць прамярзанне, каб ішоў працэс прагравання і знішчэння пустазелля, неабходна праводзіць падбуртоўку.
Подробную информацию читайте в номере 25 – 28 от 5.02.2011 г.
Гутарыў Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.