Не толькі ў цэнтральныя сядзібы сельгаспрадпрыемстваў, аграгарадкі даязджаюць супрацоўнікі аддзела культуры Смалявіцкага райвыканкама, каб зрабіць вольны час вяскоўцаў больш разнастайным, змястоўным, цікавым, вясёлым. Але ж і аддаленыя вёсачкі не абмінаюць сваёй увагай. Так, васемнаццатага чэрвеня адбыліся святы вёсак Старына і Масцішча Забалоцкага сельсавета (дарэчы, у Масцішчы — ўпершыню). Парадаваць вяскоўцаў прыехалі загадчыца сельскага клуба вёскі Станок-Вадзіца Алена Віктараўна Пентка, удзельнікі ансамбля песні “Вадзіца” з акампаніятарам Анатолем Іванавічам Яфрэмавым, рабяты з вёсак Станок-Вадзіца і Забалоцце.

Трэба адзначыць, вяскоўцы дружна адгукнуліся на заклік прыняць у іх удзел, прыйшлі на загадзя абвешчаныя месцы сустрэчы.
Госці прывезлі з сабою выставу: працы юных удзельнікаў гуртка “Ниточная мозаика” і дарослых з аматарскага аб’яднання “Волшебная игла”, якія працуюць у клубе Станок-Вадзіцы пад кіраўніцтвам А.В.Пентка. А першым нумарам канцэртнай праграмы стала тэатралізаваная пастаноўка у выкананні рабят, якія займаюцца там жа ў гуртку “Лялечны тэатр”. Міні-спектакль “Ліса і певень” быў адрасаваны маленькім вяскоўцам. Потым юных артыстаў змянілі старэйшыя: на імправізаванай сцэне выступала “Вадзіца”. Добрыя, любімыя ўсімі вяскоўцамі песні — “Каліна”, “Сваячок”, “Што за хлопец?”, “Куры мае, куры”, “Маленькая деревенька”, “Сережки” і іншыя гучалі над вёскамі. І маладым жыхарам таксама было што паслухаць: у выкананні Ігара Баліча і Леаніда Дубавіцкага прагучалі некалькі песень пад акампанемент гітары.
Якое ж свята вёсак без ушанавання яе жыхароў?! Напярэдадні яго правядзення арганізатары праехалі па населеных пунктах і агледзелі сядзібы вяскоўцаў. У намінацыі “Самая арыгінальная сядзіба” не было роўных гаспадарам з Масцішча Сотнікавым Уладзіміру і Ірыне, са Старыны — Валерыю Петушкову. Заўважылі арганізатары свята і самыя кветкавыя сядзібы. Яны належаць сям’і Анатоля і Іны Салодкіх (Масцішча) і Івану Пакляку (Старына). А самыя чыстыя падвор’і, па меркаванні арганізатараў свята, належаць Вользе Раманкевіч (Масцішча) і Ніне і Сяргею Яскевічам (Старына).
Падчас свята былі адзначаны і самыя сталыя жыхары вёсак (Анна Уладзіміраўна Самовіч, Вікторыя Аляксандраўна Мяшкова, Надзея Васільеўна Жыляніна), і самыя маленькія, Мікалай Турчыновіч і Сяргей Яскевіч.
Кожны з названых жыхароў атрымаў падарункі на памяць пра гэты цёплы летні дзянёк. Цёплы не толькі дзякуючы надвор’ю. Але ж і таму, што на сэрцы ад удзелу ў падобных мерапрыемствах становіцца крышку цяплей.
Р.S. Шчыра ўдзячныя арганізатары свята старшыні Забалоцкага сельсавета Алене Вячаславаўне Грышан і індывідуальнаму прадпрымальніку Аляксандру Анатольевічу Асіпкову за дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў і аказанне спонсарскай дапамогі.
Л.ПРАКАПЕНЯ.
На фота: на імправізаванай сцэне — “Вадзіца” і Леанід Дубавіцкі.
Фота аўтара.
Информацию читайте в номере 142 – 145 от 25.06.2011 г.