Камітэт дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці ў рамках маніторынгу дзейнасці прадпрыемстваў у чэрвені вывучыў сітуацыю на РУП “Валожынскі жылкамунгас”. Сітуацыя ў арганізацыі складаная — страты ўжо за 4 месяцы перавышаюць 500 млн. руб., існуе мільярдная дэбіторская і крэдыторская запазычанасці.
вобласці.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці ў рамках маніторынгу дзейнасці прадпрыемстваў у чэрвені вывучыў сітуацыю на РУП “Валожынскі жылкамунгас”. Сітуацыя ў арганізацыі складаная — страты ўжо за 4 месяцы перавышаюць 500 млн. руб., існуе мільярдная дэбіторская і крэдыторская запазычанасці.
Пры гэтым сярэднямесячны заробак работнікаў складае 957,5 тыс. руб. — у цэлым нядрэнна для невялікага райцэнтра. Але не ўсе работнікі імкнуцца захаваць і гэта — за 2010 год і мінулы перыяд 2011 года на РУП “Валожынскі жылкамунгас” звольнены за парушэнні працоўнай дысцыпліны 21 чалавек (у тым ліку 9 — за прагулы, 12 — за з’яўленне на працы ў нецвярозым стане). З такой дысцыплінай пра эфектыўную працу можна толькі марыць.
Адгэтуль і выяўленыя факты дрэннай арганізацыі працы прадпрыемства: фарбы на складзе захоўваюцца побач з хуткаўзгаральнымі матэрыяламі, кантэйнеры для арганізацыі паасобнага збору смецця пыляцца на складзе, не знайшлося месца ў горадзе і дзіцячым арэлям.
А на кацельнай прадпрыемства работнікі не знайшлі ніякага іншага ўжывання для 300 літраў мазуту, акрамя як выліць яго прама ў яму на тэрыторыі кацельнай. І ўсё гэта недалёка ад жылых дамоў.
Трэба сказаць, што ў Валожыне не так даўно была пабудавана новая станцыя абезжалезвання, і людзі толькі адчулі смак чыстай вадаправоднай вады. Няўжо хутка ў горадзе прыйдзецца будаваць станцыю ачысткі падземных водаў ад нафтапрадуктаў? Страшная перспектыва! Але дзякуючы нядбайным кадрам яна можа стаць вельмі рэальнай…
Аднымі штрафамі сітуацыю не выправіць (начальнік кацельнай гаспадаркі РУП “Валожынскі жылкамунгас” прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці) і ўжо тым больш складана пакрыць страты, нанесеныя прыродзе… Можа, трэба змяніць стаўленне да працы і дадаць хоць трохі адказнасці за даручаную справу і будучыню нашых дзяцей?
Iнформацию читайте в номере 146 – 147 от 29.06.2011 г.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці.