Падчас жніва хлебаробы — камбайнеры, вадзіцелі, аператары зернесушыльных комплексаў — працуюць фактычна без выхадных. Але не толькі яны па суботах і нядзелях дбаюць пра ўраджай. У поле даводзіцца выязджаць і рамонтым звенням, і тым, хто гатуе смачныя стравы для механізатараў, і спецыялістам гаспадарак. А яшчэ, рабочыя паездкі здзяйсняюць адказныя работнікі раённага ўзроўню. Яны не толькі кантралююць ход уборкі і дапамагаюць вырашаць рабочыя пытанні кіраўнікам гаспадарак, але і ўзнагароджваюць перадавікоў.

У мінулую суботу старшыня Смалявіцкага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Гаўрылавіч Загорцаў, старшыня Смалявіцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Аляксандравіч Ляхоўскі, старшыня Смалявіцкага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Пятровіч Сцепуценка і начальнік аддзела ідэалогіі райвыканкама Павел Прохаравіч Графутка з рабочай паездкай пабывалі ў трох гаспадарках раёна: ААТ “Смалявіцкі райаграсервіс”, РУП “Шыпяны-АСК”, ПСУП “Смалявічы-Сузон”.

Адзначым, што сустрэча рабочай групы з двума экіпажамі камбайнаў ААТ “Смалявіцкі райагарсервіс” адбылася на полі ЗП “Штотц Агра-Сервіс”, дзе тыя дапамагалі ўбіраць зерневыя. Старшым камбайнерам-“тысячнікам” адкрытага акцыянернага таварыства Аляксандру Мікалаевічу Шымановічу і Міхаілу Уладзіміравічу Завадскаму была аб’яўлена ўдзячнасць кіраўніцтва раёна, камбайнерам Сяргею Генадзьевічу Сакалоўскаму і Валерыю Мікалаевічу Латушку — уручаны ўдзячныя лісты. Адпаведна, кожнаму механізатару-перадавіку выдавалася грашовая прэмія. На жытнім полі РУП “Шыпяны-АСК” віншавалі старшага камбайнера гэтай гаспадаркі Аляксандра Сяргеевіча Мініча. Аляксандр Сяргеевіч, хаця і старшы камбайнер, аднак жа па ўзросце яшчэ падпадае пад маладзёжную катэгорыю ў спаборніцтве. Ён першым у гаспадарцы сярод маладзёжных экіпажаў перасягнуў тысячную планку па намалоце. Лідзіруе Мініч і сярод моладзі раёна. Выдатна, што ў нашых сельскагаспадарчых арганізацыях працуе такая старанная моладзь. На шыпянскіх палетках была адзначана падарункам райкама прафсаюза работнікаў АПК нялёгкая праца вадзіцеля гэтай гаспадаркі Уладзіміра Пятровіча Глотава. Тым, хто сачыў за ходам спаборніцтва на жніве ў мінулыя гады, напэўна, знаёмае прозвішча Алега Аляксандравіча Гурыновіча. Ён, старшы камбайнер ПСУП “Смалявічы-Сузон”, неаднаразова выходзіў у лідэры. Вось і ў гэтым годзе Алег Аляксандравіч першым у гаспадарцы намалаціў тысячу тон зерня. У сувязі з гэтым яму была аб’яўлена падзяка кіраўніцтва раёна.

Масавая ўборка зерневых у раёне блізіцца да завяршэння. Напэўна, і самі механізатары, і кіраўніцтва ўсіх сельгаспрадпрыемстваў раёна з нецярпеннем будуць чакаць падвядзення агульных вынікаў. Лепшыя з лепшых паедуць у “сталіцу” жніва – 2011. Горад Маладзечна чакае ўдзельнікаў і гасцей рэспубліканскага свята “Дажынкі”.

Уладзімір МІХАЙЛОЎСКІ.

Информацию читайте в номере 188 – 189  от 17.08.2011 г.