У жніўні работнікі Арэшніцкага сельскага Дома культуры праводзілі ў Смольніцы свята вёскі “Край ты мой любімы!” Гэта падзея ўзрушыла тутэйшых жыхароў. Некаторыя нецярплівыя прыйшлі раней, дапамаглі разгрузіць апаратуру, сабраць па хатах лаўкі. Пакрыху стала збірацца публіка: хто прыйшоў пехатою, хто прыехаў на веласіпедзе, хто на машыне, а каго і прывезлі родныя. Зімой ў вёсцы ці назбіраецца два дзесяткі мясцовых жыхароў, а ўлетку — нібы вулей гудзіць: прыязджаюць дзеці, унукі, праўнукі. Так што людзей сабралася багата. І вось вядучая пачынае:

— А як у вас ды ў Смольніцы лясы — самыя прыгожыя,
А як у вас ды ў Смольніцы мясціны — самыя грыбныя,
А як у вас ды ў Смольніцы салаўі— самыя пяючыя,
А як у вас ды ў Смольніцы дзеткі — самыя харошыя,
Хлопцы — самыя лепшыя, дзяўчаткі—самыя прыгожыя,
А людзі — самыя працавітыя!
Твары людзей святлеюць. Для іх гэтая вёска, што заблукала сярод сасновага лесу — іх маленькая радзіма. І любяць яны яе ўсім сэрцам. Вядучы працягвае:
— Мы радзіліся тут, мы хрысціліся тут,
Тут бацькоўскі наш кут, тут царуе наш люд.
Толькі тут нарадзіць можна ўласных дзяцей,
Спору ў працы здабыць толькі тут найлацвей.
Толькі тут мы з табой пасядзім у цішы.
Толькі тут супакой будзе нашай душы.
Словы закранаюць самыя патаенныя струны чалавечых душ, вяскоўцы згодна ківаюць галовамі.
А потым пайшло ўшанаванне тых, хто тут нарадзіўся, пражыў усё жыццё і жыве па сёняшні дзень , хто аддаў усю сваю сілу гэтай зямельцы. Гэта — простыя, сціплыя, працавітыя жанчыны. Яны добрыя гаспадыні, клапатлівыя маці і самыя лепшыя ў свеце бабулі. Такія, як Вера Макараўна Ісайчук, Яніна Казіміраўна Лысоўская, Соф’я Пятроўна Лучанок, Яніна Афанасьеўна Крыштаповіч, Надзея Дзмітрыеўна Кулінковіч, Галіна Дзмітрыеўна Шаманава. Не забыліся павіншаваць і старэйшых жыхарак вёскі — Веру Антонаўну Лысоўскую і Надзею Рыгораўну Ярашэвіч, якія нарадзіліся ў 1922 годзе. А мужчыны, пад стаць сваім жанчынкам, такія ж працавітыя, руплівыя, масцеравыя, яны ўмеюць справіць усялякую вясковую работу — араць, сеяць, касіць. Нельга не ўспомніць Станіслава Пятровіча Матусевіча, які пасвіў калгасных кароў ажно сорак гадоў. А як жа не сказаць пра Шпака Васіля — адказнага работніка, добрага гаспадара, даглядчыка бычкоў? Яны стваралі гісторыю гэтай вёскі, яны перажылі крызіс дзевяностых, падтрымліваюць сваіх родных і ў наш вельмі няпросты час. Мікалай Вікеньцьевіч Бяка — адзіны жывы ветэран вайны на ўсё наваколле. Пражыў амаль дзевяноста год, але па-ранейшаму высокі, статны, прыгожы мужчына. Ён абараняў гэтую зямельку ад ворагаў. Зямны паклон яму за гэта.
Усім названым былі ўручаны падарункі. Дзякуем за іх дырэктару сацыяльнай службы Наталлі Міхайлаўне Дзенісевіч і спонсару Андрэю Леанідавічу Жывіцкаму. За прыгожыя жывыя кветкі хочацца падзякаваць жыхарцы вёскі Ганчароўка Марыі Аляксееўне Ласіцкай і жыхарцы вёскі Арэшнікі Зінаідзе Пятроўне Міхейчык.
Подробную информацию читайте в номере 200 – 201 от 31.08.2011 г.
Вольга КАВАЛЕВІЧ, мастацкі кіраўнік Арэшніцкага СДК.