Усё часцей у зводках праваахоўнікаў Прыбалтыкі, Расіі, Украіны і Беларусі фігуруе інфармацыя аб спыненні спробаў увозу на іх тэрыторыю наркотыкаў польскага паходжання. Польшча становіцца лідарам у Еўропе па падпольным вырабе сінтэтычных наркотыкаў. Еўрапалітыкі не замоўчваюць праблему, агучваюць яе на шэрагу міжнародных канферэнцый, аднак ніхто пакуль, уключаючы саму Польшчу, не збіраецца пераходзіць ад слоў да справы.

Усё часцей у зводках праваахоўнікаў Прыбалтыкі, Расіі, Украіны і Беларусі фігуруе інфармацыя аб спыненні спробаў увозу на іх тэрыторыю наркотыкаў польскага паходжання. Польшча становіцца лідарам у Еўропе па падпольным вырабе сінтэтычных наркотыкаў. Еўрапалітыкі не замоўчваюць праблему, агучваюць яе на шэрагу міжнародных канферэнцый, аднак ніхто пакуль, уключаючы саму Польшчу, не збіраецца пераходзіць ад слоў да справы.

– У бліжэйшай перспектыве наркапагроза з краін не толькі Сярэдняй Азіі, але і Прыбалтыкі, і Польшчы будзе толькі нарастаць, – мяркуе начальнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай  злачыннасцю і карупцыяй Міністрэрства ўнутраных спраў Беларусі Алег Шаркоў. – Спрашчэнне візавага рэжыму, развіццё малога прыгранічнага руху з той жа Польшчай пацягне за сабой і больш актыўны “чаўночны” ўвоз наркотыкаў…

Можна прыгадаць, напрыклад, як у пункце мытнага афармлення “Варшаўскі мост” не так даўно была спынена спроба незаконнага ўвозу з Польшчы на тэрыторыюБеларусі дзвюх упаковак таблетак “сirrus” и “sudafed” з небяспечным псіхатропным рэчывам псеўдаэфедрынам. Спыняюцца і спробы ўвозу такіх наркотыкаў як гашыш і марыхуана.

Наогул, пачынаючы з 90-х гадоў, маштабы злоўжывання сінтэтычнымі наркотыкамі ў свеце значна павялічыліся. Аб’ёмы канфіскаваных стымулятараў-амфетамінаў выраслі з 1990 па 2000 год у дзесяць разоў: з 4 да 40 тон. Камісія ААН па праблеме наркотыкаў прыйшла да высновы, што сярод усіх відаў наркотыкаў менавіта сінтэтычныя становяцца ворагам нумар адзін.

Выраб “сінтэтыкі” мае месца і ў Паўночнай Амерыцы, і ў Акеаніі, і Паўднёва-Усходняй Азіі… Падпольныя лабараторыі, якія вырабляюць да 100 кг наркотыкаў на тыдні, існуюць у шэрагу краін свету, паколькі ў адрозненні ад какаіну ці гераіну, вытворчасць якіх у немалой ступені залежыць ад кліматычных умоў, сінтэтычныя наркотыкі можна вырабляць паўсюль. Тым не менш, большая частка амфетамінаў па-ранейшаму вырабляецца ў Еўропе. На яе долю прыпадае 53 працэнты канфіскацый. Па-ранейшаму вытворчасць амфетамінаў сканцэнтравана ў Галандыі, аднак у апошнія гады выраб пачаў перамяшчацца ў краіны, якія нядаўна сталі членамі Еўрапейскага Саюза або з’яўляюцца краінамі-кандыдатамі на далучэнне да ЕС.

Польшча стала не толькі адным з асноўных маршрутаў кантрабанды наркотыкаў, але і важным цэнтрам іх незаконнай вытворчасці, што назіраецца з пачатку 90-х. Перш за ўсё, Польшча з’яўляецца буйным вытворцам незаконных сінтэтычных наркотыкаў, у тым ліку экстазі.

Толькі Расія за чатыры гады ажыццявіла больш за 20 з паловай дзесяткаў канфіскацый «сінтэтыкі» польскага паходжання. У буйных расійскіх гарадах у гэты перыяд распаўсюджанне сінтэтычнага зелля і МДМА (экстазі) вырасла ў дзесяткі разоў. У самой Польшчы, дакладней, польскіх школах, толькі ў 2009 годзе было зарэгістравана звыш 700 злачынстваў, звязаных з наркотыкамі, што на 156 злачынстваў больш, чым у годзе 2008.

Фактычна кожны трэці польскі школьнік прызнаецца, што хоць бы раз спрабаваў марыхуану. Паводле прызнанняў польскіх школьнікаў і студэнтаў, набыць наркотыкі ў іх краіне – не праблема, паколькі ў буйных гарадах “працуюць” сотні дылераў. Прадметам жа крытыкі становіцца сёння адсутнасць крымінальнай адказнасці за захаванне наркотыкаў. Любое захоўванне наркатычных рэчываў або псіхатропных сродкаў, нават у вялікай колькасці, не з’яўляецца ў Польшчы злачынствам, а служыць падставай для прымусовага лячэння ад нарказалежнасці.

Як вядома, Польшча сёлета стала краінай-старшынёй Еўрапейскага Саюза. Паводле інфармацыі ИТАР-ТАСС са спасылкай на словы афіцыйнага прадстаўніка старшынства краіны ў ЕС Конрада Ніклевіча, “Польшча хоча яшчэ раз падцвердзіць, што гэта сучасная, дынамічная, добра арганізаваная краіна, якая можа знаходзіць рашэнні, выгадныя для ўсёй еўрапейскай садружнасці”. У прынцыпе, ужо можна пераходзіць ад слоў да справы.

Па матэрыялах газеты “Звязда”.

Информацию читайте в номере 208 – 211  от 10.09.2011 г.